«Сышчыкі высьветлілі, што крадзеж учыніў 22-гадовы прыяцель пацярпелага, які ў яго працаваў, але на днях быў звольнены. У адплату, на падставе забраць асабістыя рэчы, фігурант пракраўся на тэрыторыю і вывез брыкеты», — гаворыцца ў паведамленьні, якое цытуе Позірк.
Адзначаецца, што выкрадзенае ён «схаваў на лецішчы і зьбіраўся прадаць».
Прадукцыю ўжо вярнулі ўладальніку, паведамляе МУС. Узбуджаная крымінальная справа за «крадзеж, учынены ў буйным памеры».
Форум