Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Келаг: Мы знаходзімся на апошніх 10 мэтрах да завяршэньня вайны


Кіт Келаг
Кіт Келаг

Спэцапрадстаўнік прэзыдэнта ЗША ва Украіне Кіт Келаг заявіў, што мірная дамова аб завяршэньні вайны Расеі супраць Украіны нібыта ўжо выходзіць на фінішную прамую. Пра гэта ён сказаў на Нацыянальным абаронным форуме імя Рональда Рэйгана.

«Калі мы гаворым пра Украіну — дзе мы знаходзімся сёньня ў параўнаньні з тым, дзе былі год ці два гады таму, — калі вы ваенны, асабліва пяхота, вы разумееце, што апошнія 10 мэтраў да мэты заўсёды самыя цяжкія. І я думаю, што мы цяпер на гэтых апошніх 10 мэтрах спробы завяршыць гэты канфлікт», — сказаў ён на форуме.

Паводле яго слоў, цяпер увага сканцэнтраваная на пытаньнях Данецкай, Херсонскай і Запароскай абласьцей, а таксама Запароскай АЭС, якую занялі расейскія войскі.

На працягу мінулых сутак на фронце зафіксавана 161 баявое сутыкненьне, паведамляе Генэральны штаб Узброеных сілаў Украіны.

«Учора праціўнік нанёс два ракетныя і 60 авіяцыйных удараў, ужыў 57 ракет і скінуў 143 кіраваныя авіябомбы. Акрамя таго, ён зьдзейсьніў 4291 абстрэл, у тым ліку 117 — з рэактыўных сыстэм залпавага агню, і выкарыстаў для атакі 6360 дронаў-камікадзэ», — паведамляецца ў зводцы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG