Цуды замежнай палітыкі Лукашэнкі. Вынікі тыдня з Карбалевічам

Каляж.

Замежная палітыка Беларусі набывае ўсё больш дзіўны характар. Балёны-правакацыі паралізуюць аэрапорт у Вільні, літоўскія грузавікі становяцца закладнікамі, а вакол падзеньня дрона ў Горадні разгортваецца цэлая дыпляматычная кампанія з мноствам супярэчнасьцей.

Але самае незвычайнае — тур Лукашэнкі па паўднёвых краінах. М'янма ў стане грамадзянскай вайны, Алжыр з нафтай і двойчы Аман.

Чаму на перамовах замест міністра замежных спраў – сыны Лукашэнкі Віктар і Мікалай? І чаму ўсе сустрэчы закрытыя? Гэта дзяржаўная дыпляматыя ці сямейны бізнэс? Палітычны аглядальнік Свабоды разьбіраецца ў дзівосах беларускай зьнешняй палітыкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «ПіК Свабоды». Вынікі тыдня — фуры ў закладніках, Лукашэнка ў Амане, беларусы паміж Эўропай і Расеяй