Урад Літвы ўхваліў удзел краіны ў спэцыяльным трыбунале ў расьсьледаваньні ваенных злачынстваў Масквы і Менску

Інсталяцыя з патрабаваньнем адказнасьці для Пуціна, 2024 год, Нідэрлянды

Пра стварэнне трыбуналу гаварылася даўно, а першыя дакумэнты падпісалі ў чэрвені сёлета.

Урад Літвы падкрэсьліў, што расьсьледаваньне закране «асоб, сярод якіх высокае палітычнае і вайсковае кіраўніцтва Расеі і Беларусі», паведамляе Delfi.

«Асноўнай мэтай спэцыяльнага трыбуналу, адной зь дзяржаў-заснавальніц якога на пачатковым этапе стала Літва, будзе расьсьледаваньне і пакараньне злачынства агрэсіі», — гаворыцца ў публікацыі.

Пагадненьне аб стварэньні спэцыяльнага трыбуналу аб адказнасьці за ваенную агрэсію супраць Украіны падпісалі 25 чэрвеня 2025 году ў Страсбургу генэральны сакратар Рады Эўропы Ален Бэрсэ і ўкраінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі.

На летняй сэсіі ПАРЭ прыняла рэзалюцыю з прапанаваным Народным антыкрызісным кіраўніцтвам на чале з Паўлам Латушкам дадаткам, які тычыцца адказнасьці Аляксандра Лукашэнкі за прымусовым перамяшчэньне ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторый Украіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калас: 26 краін Эўразьвязу пагадзіліся ўдзельнічаць у трыбунале супраць Расеі