Украіна ракетамі АTACMS атакавала тэрыторыю Расеі. У Маскве пацьвердзілі

Запуск ракеты ATACMS. Архіўнае фота

У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны заявілі аб выкарыстаньні амэрыканскіх тактычных ракетных комплексаў ATACMS для нанясеньня ўдару па вайсковых аб’ектах Расеі.

«Гэта знакавая падзея, якая падкрэсьлівае нязьменную прыхільнасьць Украіны сваёй сувэрэннасьці. Выкарыстаньне далёкабойных сродкаў пацэльваньня, у тым ліку такіх як АTACMS, будзе працягвацца», — адзначаецца ў паведамленьні. У той жа час Генштаб Украіны не ўдакладніў рэгіён і аб’екты пацэльваньня.

У Міністэрстве абароны Расеі раніцай 19 лістапада заявілі, што ўдар адбыўся напярэдадні а 14:31 паводле маскоўскага часу. Расейскі бок сьцьвярджае, што ўкраінскае войска запусьціла чатыры ракеты ATACMS па Варонежы. Усе яны былі зьбітыя, а аскепкі нібыта пашкодзілі дых Варонескага абласнога геранталягічнага цэнтра, дзіцячы дом для сірот і адзін прыватны будынак. Ахвяр і пацярпелых няма.

Расейскі бок сьцьвярджае, што комплексы ATACMS, зь якіх украінцы абстралялі Варонеж, нібыта знаходзіліся ў Валоскай Балаклеі Харкаўскай вобласьці і іх зьнішчылі ўдарам у адказ разам з боепрыпасамі і асабовым складам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Расейскія войскі нанесьлі ракетны ўдар па жылым квартале Балаклеі на Харкаўшчыне: ёсьць загінулыя і параненыя