Расейскія войскі нанесьлі ракетны ўдар па жылым квартале Балаклеі на Харкаўшчыне: ёсьць загінулыя і параненыя

Наступствы расейскага абстрэлу Балаклеі 17 лістапада 2025

У Дзяржаўнай службе Ўкраіны па надзвычайных сытуацыях паведамілі, што ў выніку начнога ракетнага ўдару расейскіх войскаў па жылым квартале горада Балаклея Харкаўскай вобласьці сама меней тры чалавекі загінулі і 13 атрымалі раненьні.

«Пацэльваньні ракет адбыліся па раёне шчыльнай забудовы жылога кварталу», — адзначаецца ў паведамленьні.

Сярод параненых — чацьвёра дзяцей. У выніку абстрэлу згарэў прыватны будынак, пашкоджаньні атрымалі сама меней два шматкватэрныя жылыя дамы, дзіцячы садоў і прыватныя аўтамабілі.