Ужо сёньня: Дзень памяці Андрэя Макаёнка

Помнік Андрэю Макаёнку

Падзеі 16 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

16 лістапада 1982 году памёр беларускі драматург Андрэй Макаёнак, народны пісьменьнік Беларусі (1977), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1974, за трагікамэдыю «Трыбунал» і камэдыю-рэпартаж «Таблетку пад язык»), Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1962, за камэдыю «Лявоніха на арбіце»).

Гэты дзень у гісторыі

1812 — армія Напалеона, адступаючы, перайшла Бярэзіну.

Пераправа арміі Напалеона празь Бярэзіну, карціна Пэтэра фон Геса

1920 — утварылася Беларуская рада Случчыны, якая ўзьняла ўзброенае паўстаньне супраць бальшавікоў.

1945 — стварэньне Арганізацыі ААН у пытаньнях адукацыі, навукі і культуры (UNESCO).

У гэты дзень нарадзіліся

1816 — Арцём Вярыга-Дарэўскі, беларускі паэт, драматург, публіцыст і дасьледчык фальклёру, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

1888 — Вінцэнт Гадлеўскі, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзяяч.

Вінцэнт Гадлеўскі

1893 — Леаніла Чарняўская, беларуская пісьменьніца і перакладчыца, пэдагог, жонка клясыка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага.

1905 — Ян Скрыган, беларускі пісьменьнік.

Сьцяпан Сямашка, Паўлюк Шукайла, Пятрусь Броўка, Янка Відук (Скрыган). Полацак, 1927

1914 — Язэп Семяжон, беларускі перакладчык і паэт.

1923 — Мікола Крукоўскі, філёзаф.

Мікола Крукоўскі

1925 — Кастусь Акула, беларускі пісьменьнік і публіцыст.

Кастусь Акула

1939 — Анатоль Канапелька, беларускі паэт, перакладчык, пэдагог, літаратуразнавец.

1951 — Аляксандар Ярашук, прафсаюзны лідэр, палітвязень.

Аляксандар Ярашук

1953 — Аляксандар Пракапенка, футбаліст, чэмпіён СССР.

Аляксандар Пракапенка пасьля голу ў браму супернікаў

1957 — Міхась Паўлаў, беларускі лекар, грамадзка-палітычны дзяяч.

У памяці

1871 — Аляксандар Юльян Міцкевіч, удзельнік таварыства філяматаў, юрыст, гісторык права, этнограф, малодшы брат Адама Міцкевіча. Пахаваны ў Кобрыне каля Петра-Паўлаўскай царквы.

1957 — Янка Чарапук, дзяяч БНР.

2021 — Сяргей Філімонаў, тэлевядоўца.

Сяргей Філімонаў