Ужо сёньня: дзень народзінаў Яўгеніі Пфляўмбаўм, пяць гадоў таму — разгон з шумавымі гранатамі маршу ў Курапаты

Разгон Маршу ў Курапаты 1 лістапада 2020 году.

Падзеі 1 лістапада ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1 лістапада 1937 году ў Курапатах НКВД расстраляў сьвятароў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, у тым ліку Філарэта (Феадосія Раменскага). Усяго 11 япіскапаў і сьвятароў.

Паводле гісторыка і пісьменьніка Кастуся Тарасава, яшчэ каля 200 сьвятароў Беларускай аўтакефальнай царквы выслалі ў сталінскія канцлягеры, дзе бальшыня іх загінула.

Таксама ў гэты дзень

1480 — заснаваная гішпанская інквізыцыя.

Пакараньне сьмерцю паводле прысуду інквізыцыі

1755 — Лісабонскі землятрус, у выніку якога загінулі каля 60 тысячаў чалавек.

1800 — прэзыдэнт ЗША Джон Адамс стаў першым жыхаром Белага дому ў Вашынгтоне, хоць будынак яшчэ быў ня цалкам гатовы. Звыклы нам выгляд Белы дом набыў толькі пасьля 1829 году.

Белы дом

1923 — кіраўніцтва БНР пераяжджае ў Прагу

1980 — у Горадні адкрыўся Тэатар лялек.

1987 — у Купалаўскім сквэры ў Менску прайшло адзначэньне Дзядоў, арганізаванае аб’яднаньнямі «Тутэйшыя» і «Талака», дзе ўпершыню шырока заявілі пра рэпрэсіі ў БССР.

Анатоль Сыс на Дзядах у сквэры Янкі Купалы ў Менску, 1 лістапада 1987

1992 — у Менску адбыўся першы (устаноўчы) сойм Згуртаваньня беларускай шляхты. Быў прыняты статут і выбрана кіраўніцтва арганізацыі. Старшынём ЗБШ стаў доктар гістарычных навук Анатоль Грыцкевіч.

1993 — уступіла ў сілу Маастрыхцкая дамова, якая паклала пачатак Эўрапейскаму Зьвязу.

2020 — упершыню з 1988 году ўлады разагналі Дзяды

У гэты дзень нарадзіліся

1868 — Зьміцер Даўгяла, гісторык і археограф. Ахвяра сталінізму.

1873 — Іван Замоцін, беларускі літаратуразнавец. Ахвяра сталінізму

1888 — Міхал Сапоцька, каталіцкі сьвятар, спаведнік сьв. Фаўстыны Кавальскай

1890 — Глеб Бонч-Асмалоўскі, антраполяг, археоляг, этнограф, прафэсар, доктар гістарычных навук. Сын «чорнаперадзельцаў» Анатоля і Варвары Бонч-Асмалоўскіх.

1895 — Уладзімер Крыловіч, актор, адзін з заснавальнікаў беларускага тэатру. Заслужаны артыст Беларусі (1931).

1908 — Яўгенія Пфляўмбаўм, паэтка й перакладчыца.

1912 — Янка Золак, беларускі паэт, пэдагог, грамадзкі дзяяч, выдавец на эміграцыі ў ЗША.

1915 — Міхась Кавыль, беларускі паэт, пэдагог, грамадзкі дзяяч у замежжы.

Выданьне паэзіі Міхася Кавыля

1933 — Вячаслаў Адамчык, беларускі пісьменьнік.

Вячаслаў Адамчык

У памяці

1888 — Мікалай Перавальскі (Пржавальскі), расейскі географ і вандроўнік беларускага паходжаньня.

Мікалай Пржавальскі

1893 — Ян Матэйка, мастак.

Люблінская унія. Ян Матэйка

1971 — Міхаіл Ром, савецкі рэжысэр і сцэнарыст.

1972 — Эзра Паўнд, амэрыканскі паэт.

Эзра Паўнд

1984 — у Вільні памёр Пётра Сергіевіч, мастак.

2021 — памёр Віктар Какарэка, нумізмат, старшыня Беларускага нумізматычнага таварыства