Кіраўнік Чарнігаўскай вобласьці Вячаслаў Чавус паведаміў, што ў выніку інтэнсіўнага начнога расейскага абстрэлу абласны цэнтар некалькі паўночных грамад засталіся без цеплазабесьпячэньня і электрычнасьці.
«Крытычную інфраструктуру перавялі на генэратары. Часткова разгарнулі пункты непераможнасьці. У выпадку больш доўгіх тэрмінаў аднаўленьня электразабесьпячэньня такія пункты будуць разгортвацца дадаткова», — адзначыў кіраўнік вобласьці Вячаслаў Чавус.
Паводле Чавуса, за апошнія дзень Расея выкарыстала супраць Чарнігаўскай вобласьці 51 ударны дрон і дзьве балістычная ракеты.
У Чарнігаўскім водаканале паведамілі аб праблеме з водазабесьпячэньнем горада: яго гарантавана маюць толькі людзі, якія жывуць на першых паверхах будынкаў, а далей — залежыць ад рэльефу і месца знаходжаньня дамоў. Сама меней тры раёны ўвогуле засталіся без вады, цяпер арганізуюць яе падвоз.
Ад абстрэлаў пацярпелі яшчэ некалькі некалькі ўкраінскіх абласьцей: Херсонская, дзе раненьні атрымалі сама меней тры чалавекі, Харкаўская — 9 чалавек параненыя, Запароская — адзін чалавек загінуў і два параненыя.
Апошнія 10 дзён расейскія войскі канцэнтруюць свае па энэргетычных і інфраструктурых аб’ектах.
Згодна зь інфармацыяй апэратыўнага камандаваньня Паветраных сіл Украіны, у ноч на 21 кастрычніка Расея атакавала ўкраінскія гарады 2 балістычнымі ракетамі «Іскандэр», 4 зэнітнымі кіраванымі ракетамі С-300 і 98 ударнымі дронамі. Паводле папярэдніх зьвестак, сілы супрацьпаветранай абароны змаглі зьбіць 58 бесьпілётнікаў.