Расейскі начны абстрэл пашкодзіў транспартную сыстэму Кіева

Тралейбусы ў Кіеве, архіўнае фота

Пасьля начнога паветранага нападу расейцаў на Кіеў пашкоджаны канал сувязі з апэратарам тэлекамунікацыйнай сеткі, які аказвае паслугі «Київпастранс».

Афіцыйны сайт прадпрыемства часова недаступны. Удар паўплываў на аплату праезду хуткасным трамваем і фунікулёрам.

Кіеўская гарадзкая дзяржаўная адміністрацыя раіць пасажырам касаваць квіток у салёне трамваю, калі аплата або праверка на турнікетах не працуе. Паведамляецца, што супрацоўнікі прадпрыемства і апэратара тэлекамунікацыйнай сеткі працуюць над тэрміновым аднаўленьнем стабільнай працы паслуг.

Кіраўнік кіеўскай вайсковай адміністрацыі Цімур Ткачэнка напісаў, што абломкі зьбітых бесьпілётнікаў пашкодзілі тралейбусную сетку ўкраінскай сталіцы.

Пацярпелых пры абстрэлах няма.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У МАГАТЭ заявілі аб нарастаньні «ваеннай актыўнасьці» паблізу пяці ўкраінскіх АЭС, у тым ліку Запароскай