Дата дня
12 верасьня 1995 году на загад камандаваньня войскамі супрацьпаветранай абароны ў раёне горада Бяроза быў зьбіты паветраны шар з амэрыканскім экіпажам, які браў удзел у міжнародных спаборніцтвах на дальнасьць палётаў. Два чальцы экіпажу — Алан Фрэнкэль і Джон Ст’юарт-Джэрвіс — загінулі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Як у небе Беларусі расстралялі двух грамадзян ЗША, якія набліжаліся да расейскай вайсковай базыТаксама ў гэты дзень
490 да н. э. — паводле легенды, грэцкі воін Фідзіпід прабег ад горада Маратон да Атэнаў і прынёс вестку пра перамогу грэкаў над пэрсамі — «Радуйцеся! Мы перамаглі» — і памёр. Калі ў 1896 годзе ў Атэнах праходзілі першыя сучасныя Алімпійскія гульні, у яго гонар быў уладкаваны забег паміж Маратонам і Атэнамі. З тых часоў спаборніцтвы па маратонскім бегу сталі адным з самых папулярных відаў лёгкай атлетыкі.
1263 — змоўнікамі забіты разам з двума сынамі Міндоўг, кароль Літвы. Уладу захапіў Транята.
1383 — у верасьні войска крыжакоў разам зь Вітаўтам заняло Трокі і рушыла да Вільні, дзе спаліла частку гораду, але віленскія ўмацаваньні захапіць не змагло. Дый пад Вітаўтавай уладай Трокі былі толькі да 3 лістапада.
1848 — Швайцарыя, якая да таго часу была зьвязам паасобных кантонаў, ператварылася ў фэдэратыўную дзяржаву.
1933 — амэрыканскі фізык Лео Сылард прапанаваў ідэю ланцуговай ядзернай рэакцыі.
1963 — першае месца ў брытанскім гіт-парадзе заняў гурт The Beatles зь песьняю «She Loves You».
Тhe Beatles, 1962
1990 — дамову аб «канчатковым урэгуляваньні адносна Нямеччыны» падпісалі міністры замежных справаў СССР, ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і абедзьвюх Нямеччын. 3 кастрычніка ГДР увойдзе ў ФРГ.
2020 — тысячы жанчын выйшлі на Жаночы марш у Менску, каля ста зь іх былі захопленыя міліцыяй.
У гэты дзень нарадзіліся
1712 — Сьцяпан Аскерка, юрыст і эканамічны публіцыст з шляхецкага роду. Выхоўваўся ў кальвінісцкай традыцыі і навучаўся ў Кёнігсбэргу. У 1733 годзе быў паслом ад Мазырскага павету на сойме Рэчы Паспалітай. Пазьней перасяліўся ў Прусію, дзе паступіў на дзяржаўную службу і стаў тайным дарадцам юстыцыі.
1921 — Станіслаў Лем, польскі пісьменьнік, сатырык, філёзаф і фантаст.
Станіслаў Лем
1929 — Мікалай Матукоўскі, беларускі драматург.
1945 — Рыгор Семашкевіч, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца.
1949 — Яўген Чыквін, палітык, беларускі і праваслаўны дзяяч у Польшчы.
1954 — Алесь Жлутка, беларускі мовазнаўца і гісторык.
У памяці
1933 — Антон Каменскі, мастак, графік і ілюстратар, пісьменьнік.
1934 — Яўген Барычэўскі, беларускі літаратуразнаўца і перакладчык.
1964 — Сяргей Пясецкі, авантурнік, пісьменьнік, удзельнік антынацысцкага Супраціву.
Сяргей Пясецкі. «Каханак Вялікай Мядзьведзіцы». Аўдыёкніга. Менск, выдавец Ігар Логвінаў.
1972 — Сяргей Шутаў, археоляг і краязнавец.
2008 — Кастусь Козак, настаўнік беларускай мовы ў 1942-44, вязень ГУЛАГу, адзін з кіраўнікоў паўстаньня палітычных вязьняў у СССР.
2015 — Аляксей Кароль, беларускі гісторык, палітоляг, галоўны рэдактар газэты «Новы Час».
Аляксей Кароль і галоўная рэдактарка газэты «Новы час» Аксана Колб, архіўнае фота