Расейскія войскі паўторна ўдарылі па будынку Херсонскай адміністрацыі і зьнішчылі яго

Аляксандар Пракудзін каля будынку, калі ён быў яшчэ цэлым, архіўнае фота

5 чэрвеня Расея нацэліла свае ракеты на Херсон.

Расейскія войскі разбурылі будынак Херсонскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі. Пра гэта паведаміў кіраўнік адміністрацыі Аляксандар Пракудзін, які апублікаваў здымак таго, што засталося ад будынку, у сваім тэлеграме.

Інфармацыя пра ахвяр удакладняецца.

Як паведамляюць мясцовыя ўлады, раней сёньня расейскія войскі атакавалі цэнтар Херсону з КАБаў — будынак Херсонскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, які расейскія войскі неаднаразова атакавалі раней, атрымаў яшчэ большыя пашкоджаньні. Таксама быў разбураны ўваход у шматпавярховы будынак. Два чалавекі параненыя.

Расейскія вайскоўцы рэгулярна атакуюць украінскія рэгіёны з выкарыстаньнем розных відаў зброі — ударных БПЛА, ракет, КАБаў, РСЗА.

Расейскае кіраўніцтва адмаўляе, што расейская армія ў час паўнамаштабнай вайны наносіць мэтанакіраваныя ўдары па цывільнай інфраструктуры ўкраінскіх гарадоў і вёсак, забіваючы мірных жыхароў і разбураючы лякарні, школы, дзіцячыя садкі, аб’екты энэрга- і водазабесьпячэньня.

Украінскія ўлады і міжнародныя арганізацыі кваліфікуюць гэтыя ўдары як ваенныя злачынствы Расеі і падкрэсьліваюць, што яны маюць мэтанакіраваны характар.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Расея атакавала Чарнігаўшчыну і Харкаўшчыну. Загінулі прынамсі пяць чалавек, у тым ліку 1-гадовае дзіця