Ва Ўкраіне вырашылі прадаць на аўкцыёне арыштаваныя беларускія грузавікі

Ілюстрацыйнае архіўнае фота.

Украінскае ўрадавае Агенцтва па вышуку і мэнэджмэнту актываў (АРМА) паведаміла, што завяршае падрыхтоўку да рэалізацыі беларускіх і расейскіх грузавікоў.

У паведамленьні гаворыцца, што завершаны адзін з ключавых этапаў — ацэнка ацэнка арыштаваных актываў: расейскіх і беларускіх грузавых аўтамабіляў. Цяпер рыхтуецца адкрыты аўкцыён.

Па выніках экспэртнай ацэнкі, пераможцам конкурсу на рэалізацыю актываў стала ТАА «Тэндэр-Анлайн». Таксама паведамляецца, што ацэначная цана грузавіокў перавышае 4,2 млн грыўняў (без ПДВ). Гэта больш за 100 тысяч даляраў.

Акрамя таго, пераможца адкрытага конкурсу дадаткова аплаціць мытныя плацяжы на суму 3,5 млн грыўняў, што забясьпечыць дадатковыя паступленьні ва ўкраінскі бюджэт.

  • Колькасьць арыштаваных грузавых фураў не паведамляецца. Але вядома, што ў верасьні 2024 году Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ва Ўкраіне арыштаваныя 75 беларускіх фураў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Украіна адмовілася ад ратыфікацыі дамовы зь Беларусьсю, падпісанай 13 гадоў таму