Прэм’ер Канады запрасіў Зяленскага на саміт G7

Марк Карні

Марк Кэрні запрасіў прэзыдэнта Украіны на саміт «Вялікай сямёркі» 15-17 чэрвеня ў правінцыі Альбэрта.

Пра гэта паведамляе DW.

Прэмʼер-міністар Канады Марк Кэрні запрасіў прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага на саміт «вялікай сямёркі» (G7) 15-17 чэрвеня ў Кананаскісе (правінцыя Альберта). Пра гэта паведаміў агенцтву AFP у панядзелак, 17 сакавіка, прадстаўнік канадзкага ўраду. Паводле яго слоў, Кэрні, які ўступіў на пасаду кіраўніка ўраду на мінулым тыдні, размаўляў з украінскім лідэрам 16 сакавіка. «Прэзыдэнт Зяленскі быў запрошаны на сустрэчу G7 у Альбэрце ў чэрвені», — паведаміў ён.

Раней Марк Кэрні сказаў, што падчас размовы Зяленскі падаў яму абноўленую інфармацыю «аб абароне Ўкраіны і глябальных намаганьнях па ўмацаваньні міру». «Канада рашуча падтрымлівае барацьбу Ўкраіны за свабоду супраць расейскай агрэсіі», — дадаў ён.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Канада ўвяла дадатковыя санкцыі супраць Беларусі і Расеі за агрэсію супраць Украіны

Зяленскі ў сваю чаргу назваў размову з Кэрні «добрай і зьмястоўнай» і дадаў, што падзякаваў Канадзе за дапамогу, у прыватнасьці, за абаронныя пакеты і падтрымку энэргетычнага сэктару Ўкраіны. Ён таксама пахваліў Кэрні за «правільныя заўвагі» аб тым, што трэба ўзмацніць ціск на Маскву«.

Раней міністры замежных краінаў G7 на сустрэчы ў Канадзе казалі аб магчымасьці ўвядзеньня дадатковых санкцыяў супраць Расеі ў выпадку адмовы Масквы ад спыненьня агню ва Ўкраіне. «Мы заклікалі Расею адказаць Украіне ўзаемнасьцю, пагадзіўшыся на спыненьне агню на роўных умовах і цалкам яго выконваючы, — гаворыцца ў сумеснай заяве, апублікаванай 14 сакавіка. — Мы абмеркавалі пытаньне аб накладаньні на Расею дадатковых выдаткаў у выпадку, калі такое спыненьне не адбудзецца, у тым ліку праз далейшыя санкцыі, абмежаваньні цэнаў на нафту, а таксама дадатковай падтрымкі Ўкраіны і іншых мераў».

У дакумэнце кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў падкрэсьлілі, што любое перамірʼе «павінна выконвацца» і неабходна стварыць «надзейныя і вартыя даверу» мэханізмы бясьпекі, каб забясьпечыць Украіне магчымасьць абароны ад «любога аднаўленьня актаў агрэсіі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Кіраўнікі МЗС Эўразьвязу не ўзгаднілі пакет дапамогі для Ўкраіны


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Прэм'ер Індыі Модзі: Пуцін і Зяленскі павінны сесьці за стол перамоваў