«ПіК Свабоды». Катаваньні, ціск КДБ, карная псыхіятрыя. Абмяркоўваем заявы Паліны Шарэнды-Панасюк

Палітоляг і гісторык Роза Турарбекава, галоўная рэдактарка «Хартыі-97» Натальля Радзіна, былая палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк. Ілюстрацыйны каляж

Каб выйсьці на волю, палітвязьні пасьля катаваньняў мусяць напісаць прашэньне аб памілаваньні, зьняцца ў прапагандысцкім фільме і падпісаць паперы аб супрацоўніцтве зь сілавікамі. Пра гэта расказала былая палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якая заклікала да жорсткай эканамічнай блякады рэжыму.


У «ПіКу Свабоды» разам з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай і галоўнай рэдактаркай «Хартыі-97» Натальляй Радзінай абмяркоўваем найважнейшыя заявы былой палітзьняволенай, а таксама пагаворым пра тое, што можа прымусіць улады вызваліць палітвязьняў, што паўплывала на тое, што Паліне ня сталі дадаваць новы тэрмін і ёй удалося пакінуць Беларусь.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.

Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.

Your browser doesn’t support HTML5

«ПіК Свабоды»: галоўныя навіны дня з тлумачэньнямі

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).

Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.