У Віленскім аэрапорце запрацаваў новы тэрмінал, які дазволіць значна павялічыць колькасьць авіярэйсаў

Віленскі аэрапорт, архіўнае фота

У папулярным сярод беларусаў аэрапорце Вільні 4 лютага ўрачыста адкрылі новы тэрмінал на вылет.

Як паведамляе літоўскі партал Delfi.lt, у новым тэрмінале абсталяваньне каштуе 20 мільёнаў эўра. У пачатку студзеня працу тэрмінала тэставалі больш за 1000 валянтэраў.

Кіраўнік Літоўскіх аэрапортаў Сіманас Барткус сказаў, што аб’ект пабудавалі за 1,5 года, а яшчэ паўгода пайшло на мантаж абсталяваньня.

Агульны кошт будаўніцтва і абсталяваньня склаў 70 мільёнаў эўра. У першы дзень новым тэрміналам скарыстаецца 8000 пасажыраў. У старой залі абсталююць памяшканьні для чаканьня і канфэрэнцый, паведаміў спадар Барткус.

Прэм’ер ураду Літвы Гінтаўтас Палуцкас падчас ўрачыстасьці запэўніў, што наступны крок — павелічэньне колькасьці палётаў зь Вільні і ў Вільню. Дзякуючы таму, што прапускная здольнасьць новага тэрмінала будзе ўдвая большая (2400 пасажыраў за гадзіну), гэта дазволіць значна павялічыць інтэнсіўнасьць працы аэрапорту сталіцы Літвы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вільні праходзіць акцыя беларускіх актывістаў «Выбары бяз правілаў». ФОТА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва заклікала спыніць эксплюатацыю БелАЭС. Станцыя не выпрацоўвае электрычнасьць са сьнежня