Перад Домам ураду на плошчы Кудзіркі актывісты ініцыятываў «Дапамога», ReBelarus і асацыяцыя палітвязьняў Беларусі паставілі намёт, празрыстую скрыню. Гэта імітуе выбарчы ўчастак.
Зьявіліся нацыянальныя беларускія сьцягі. Ахвочым прапануюць «прагаласаваць» і напісаць сваю думку на тэму выбараў у Беларусі.
На плякаце напісана, што ў беларускіх выбараў няма рэальных кандыдатаў і свабодных СМІ, у краіне сотні палітвязьняў.
Гэта вельмі люднае месца ў цэнтры Вільні на праспэкце Гедзіміна. людзі падыходзяць, цікавяцца, ім раздаюць улёткі па-беларуску і па-літоўску.
Акцыя будзе праходзіць да вечара, у другой палове дня чакаецца мітынг.
Форум