Ужо сёньня: дзень памяці Генадзя Грушавога

Генадзь Грушавы і чарнобыльскія дзеці

Падзеі 28 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

28 студзеня 2014 году памёр Генадзь Грушавы, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце ХІІ скліканьня, стваральнік і кіраўнік дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобылю». Разам з жонкаю Ірынай яны арганізавалі лячэньне і аздараўленьне беларускіх дзетак за мяжою, а таксама дастаўку ў Беларусь тысяч тон гуманітарнай дапамогі: лекаў, мэдычнага абсталяваньня, чыстай ад радыяцыі ежы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

10 фактаў пра філёзафа Генадзя Грушавога, які «прасек беларусам акно ў Эўропу»

Дзень у гісторыі

1573 — утвораная Варшаўская канфэдэрацыя, якая выступала ў абарону рэлігійнай свабоды ў Рэчы Паспалітай.

1577 — кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Магiлёву і Мазыру магдэбурскае права і герб.

Стэфан Баторы

1588 — Жыгімонт ІІІ Ваза зацьвердзіў Трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага.

1820 — Расейская экспэдыцыя на шлюпах «Усход» і «Мірны» адкрыла Антарктыду.

1919 — Марк Шагал адкрыў Віцебскую мастацкую вучэльню.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Заснаваная Шагалам мастацкая вучэльня стала самым сучасным віцебскім музэем. ФОТА

1994 — старшынём Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня абралі Мечыслава Грыба.

Мечыслаў Грыб

У гэты дзень нарадзіліся

1781 — Юзаф Дашчынскі, піяніст і кампазытар.

1829 — Уладзімер Спасовіч, юрыст, тэарэтык права.

1888 — Целясьцiн Бурстын, матэматык, акадэмік АН Беларусі, ахвяра сталінізму.

1889 — Язэп Мамонька, беларускі палітычны дзяяч, ахвяра сталінізму.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Яны былі першыя: Язэп Мамонька

1903 — Іван Былінскі, дзяржаўны дзяяч БССР.

1919 — Павал Кармунін, народны артыст Беларусі.

1940 — Леанід Дайнека, беларускі пісьменьнік.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

10 фактаў пра пісьменьніка Леаніда Дайнеку, які захапляўся Напалеонам і стаў «алькагольным баронам»

1943 — Міхаіл Пташук, беларускі кінарэжысэр, народны артыст Беларусі.

1955 — Нікаля Сарказі, прэзыдэнт Францыі ў 2007–2012 гадах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Былога прэзыдэнта Францыі асудзілі на 5 гадоў зьняволеньня ў справе аб фінансаваньні яго выбарчай кампаніі рэжымам Муамара Кадафі

У памяці

1996 — Ёсіф Бродзкі, расейскі і амэрыканскі паэт, эсэіст, драматург, перакладчык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.

Ёсіф Бродзкі ў ссылцы

2002 — Астрыд Ліндгрэн, швэдзкая дзіцячая пісьменьніца.

Астрыд Ліндгрэн

2004 —Леанід Побаль, беларускі археоляг.

2014 — Генадзь Грушавы, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце ХІІ скліканьня, стваральнік і кіраўнік дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобылю».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Я ня дам Чарнобылю ніякіх шанцаў». 75 гадоў таму нарадзіўся Генадзь Грушавы

2017 — Аляксандар Ціхановіч, сьпявак, народны артыст Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Сапраўдны чалавек. Яго творы застануцца ў гісторыі. Сябры і калегі пра Аляксандра Ціхановіча

2018 — Нэлі Багуслаўская, эстрадная сьпявачка.