Выбарчыя ўчасткі ў Менску знаходзяцца пад кругласутачнай аховай, міліцыя гарантуе бясьпеку сябрам выбарчых камісій. Пра гэта агенцтву «Минск-Новости» заявіў начальнік упраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі міліцыі грамадзкай бясьпекі ГУУС Менгарвыканкаму Сяргей Гарохаў.
Паводле Гарохава, для імгненнага рэагаваньня ў ГУУС разгорнуты апэратыўна-сытуацыйны штаб, сілавікам «дапамагаюць добраахвотныя дружыны, вэтэраны міліцыі і курсанты».
Некалькі дзён таму аб’яднаньне BelPol заявіла аб атрыманьні зьвестак больш як дзесяці тысяч сябраў выбарчых камісій і назіральнікаў, задзейнічаных у падрыхтоўцы выбарчай кампаніі.
Паводле інфармацыі арганізацыі, гэтыя асобы былі зацьверджаны ў верасьні 2024 года, яшчэ да афіцыйнай абʼявы даты выбараў.
Раней сёньня ў Менск прыбыла кіраўніца ЦВК Расеі Эла Памфілава. Яна заявіла ў эфіры тэлеканала «Расея», што расейскі «Цэнтрвыбаркам падзяліўся зь беларускімі калегамі досьведам барацьбы з правакацыямі на выбарах і спробамі ўмяшаньня звонку».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Выбарчы» вечар са Свабодай — 26 студзеня на YouTube