Выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Чатыры кандыдаты ў прэзыдэнты, за выключэньнем Аляксандра Лукашэнкі, увечары 20 студзеня правялі перадвыбарныя дэбаты ў этэры тэлеканалу «Беларусь-1».
Камуніст Сяргей Сыранкоў адкрыта заявіў: усім вядома, што на выбарах пераможа Лукашэнка — інтрыга толькі ў тым, хто «прыйдзе другім». Пры гэтым Сыранкоў і кандыдат ад Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч раскрытыкавалі Ганну Канапацкую, якую прадстаўляюць як «незалежную кандыдатку».
Кіраўнік Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасьці Аляксандар Хіжняк заявіў, што лічыць галоўнымі задачамі дзяржавы ўтрымліваць насельніцтва ў краіне, разьвіваць прамысловыя паркі і разьвіваць сельскія рэгіёны.
Канапацкая зьвярнулася да сваіх апанэнтаў, кожны зь якіх узначальвае адну з праўладных партый, з пытаньнем, чаму людзям скасоўваюць льготы. У якасьці прыкладу яна прывяла льготы для пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС, а таксама льготы на праезд пэнсіянэрам і школьнікам. Сыранкоў бараніўся, заявіўшы, што дзяржаўная падтрымка ў Беларусі зьяўляецца прыкладам для Эўропы.
Раскрытыкаваў прапановы Канапацкай пра льготы і Гайдукевіч. Таксама яму не спадабалася прапанова Канапацкай пра пераход да парлямэнцкай рэспублікі і яе словы пра тое, што Беларусь павінна дамагацца скасаваньня санкцый. На думку Гайдукевіча, апошняе можа азначаць страту краінай сувэрэнітэту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаваньне, якое праваабаронцы лічаць адным з мэханізмаў фальсыфікацыйНа думку Гайдукевіча, галоўная бяда Беларусі — «безыніцыятыўныя чыноўнікі без ідэалёгіі, іх шмат у краіне». Таму ў якасьці ўнутранай рэформы ён прапанаваў «павышэньне ідэалягічнага складніку чыноўнікаў на тое, каб яны працавалі якасьней і больш чулі людзей».
Ганна Канапацкая дала сьціслую характарыстыку апанэнтам на дэбатах: «Слабая базавая падрыхтоўка, нізкі ўзровень разуменьня геапалітычных і стратэгічных інтарэсаў краіны, адсутнасьць досьведу ў кіраваньні эканомікай, дзяржавай». Яна мяркуе, што ніхто з трох ейных апанэнтаў не адпавядае патрабаваньням, прад’яўленым кандыдатам на найвышэйшую пасаду ў краіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Канапацкая падала скаргу ў ЦВК на «Беларусбанк»- Выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
- У Беларусі не засталося афіцыйна зарэгістраваных апазыцыйных партый і незалежных грамадзкіх арганізацый.
- Ніводзін з кандыдатаў у час збору подпісаў і выступаў на тэлевізіі і радыё не крытыкаваў Аляксандра Лукашэнку і не прапаноўваў выбраць прэзыдэнтам новага чалавека.
- З 2001 году міжнародная супольнасьць і незалежныя назіральнікі не прызнаюць вынікаў выбараў у Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Без АБСЭ, але з парлямэнцкім сходам Саюзнай дзяржавы. Хто будзе назіраць за выбарамі ў Беларусі