Расея нанесла ўдар па Крывым Рогу, пашкоджана школа, ёсьць загінулыя і параненыя

Вынікі расейскага абстрэлу Крывога Рогу 24 сьнежня 2024 году. Ілюстрацыйнае фота

Расея выкарыстала балістычныя ракеты.

Кіраўнік Днепрапятроўскай вайсковай абласной адміністрацыі Сяргей Лысак паведаміў пра ахвяры расейскага ракетнага абстрэлы Крывога Рогу, у выніку якога пашкоджаньні атрымалі навучальная ўстанова і жылы сэктар побач зь ёю.

Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулі чатыры чалавекі, сем атрымалі раненьні. Пяць грамадзян зь цяжкімі раненьнямі шпіталізавалі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Запарожжы абвясьцілі жалобу; колькасьць параненых ад расейскага ўдару 8 студзеня павялічылася да 113

На месцы абстрэлу працуюць усе службы.

Абласныя ўлады не ўдакладнілі, ці праходзіў у школе навучальны працэс у той час, як расейскія войскі пачалі абстрэл гораду.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Расея абстраляла Кіеў і Херсон. На поўдні працуюць расейскія дывэрсанты, на ўсходзе ўкраінцы трапілі ў атачэньне