«Украінскія сілы нядаўна дасягнулі тактычных посьпехаў у інтэнсіўных наступальных апэрацыях у Курскай вобласьці 6 студзеня. Геалякацыйныя кадры, апублікаваныя 5 і 6 студзеня, сьведчаць аб тым, што ўкраінскія сілы нядаўна прасунуліся ў паўднёвым Бердзіне, цэнтральнай частцы Рускага Папярэчнага і цэнтральнай частцы Навасотніцкага (усе на паўночны ўсход ад Суджы)», — сьцьвярджаюць аналітыкі.
У ISW адзначылі, што 6 студзеня расейскія сілы спрабавалі выкарыстаць украінскія атакі на паўночны ўсход ад Суджы, каб штурмаваць украінцаў у іншых месцах Курскай вобласьці. Паводле геалякацыйных кадраў за 5 студзеня, расейскія войскі прасунуліся на захад ад Малой Локні (на паўночны захад ад Суджы).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Экспэрты: украінскія войскі ў часе контранаступу ў Курскай вобласьці змаглі тактычна прасунуцца каля СуджыУкраіна можа адкрыць яшчэ адзін участак для прасоўваньня
Заходнія аглядальнікі пішуць, што наступ Узброеных сіл Украіны на курскім кірунку зьяўляецца спробай Кіева палепшыць свае пазыцыі на полі бою перад 20 студзеня, калі адбудзецца інаўгурацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, які ў часе выбарчай кампаніі абяцаў хутка завершыць вайну ва Ўкраіне.
Як паведаміла выданьне «Голас Амэрыкі», спаслаўшыся на NBC, частка тэрыторыі, якую ў Курскай вобласьці кантралююць украінцы, можа стаць «важнай разьменнай манэтай на патэнцыйных мірных перамовах».
Вайсковы аналітык Франц-Штэфан Гадзі ў камэнтары Reuters зьвярнуў увагу, што Ўкраіна будзе спрабаваць максымальна доўга ўтрымліваць «курскую кішэню», нават калі Расея працягне прасоўвацца ў глыбіню на ўсходзе Ўкраіны. Экспэрт таксама ня выключыў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны неўзабаве могуць адкрыць яшчэ адзін кірунак для прасоўваньня.
«Існуе імавернасьць, што мы яшчэ не пабачылі асноўнага кірунку гэтай украінскай наступальнай апэрацыі», — сказаў Гадзі.
«Па сутнасьці, мы цяпер гаворым аб атаках у памерах узводу або роты з дастаткова абмежаванымі перавагамі. Справядліва адзначыць, што ў гэтым штурме бяруць удзел некалькі сотняў украінскіх вайскоўцаў», — дадаў ён.
Аглядальнік замежнай палітыкі выданьня France 24 Роб Парсанс таксама мяркуе, што атака ўкраінцаў у Курскай вобласьці і контратакі расейцаў — гэта спроба абодвух бакоў, Расеі і Ўкраіны, узмацніць свае пазыцыі перад тым, што іх чакае, асабліва ў Злучаных Штатах.
Апроч таго, Парсан перакананы, што посьпехі ўкраінцаў на Куршчыне зноў прысаромяць расейцаў.
«Калі гэта будзе сур’ёзнай контратакай, гэта зганьбіць расейцаў, незалежна ад таго, ці дастаткова будзе гэтага, каб спыніць атакі расейцаў і супрацьстаяць ціску, які расейцы чынілі на ўкраінскія войскі ў апошнія 2-3 месяцы. Гэта яшчэ трэба будзе пабачыць. Але тым ня менш, ім будзе сорамна. Сытуацыя ў Курску для расейцаў у апошнія некалькі месяцаў зьмянілася, ад абароннай увосень да наступальнай пасьля восені, і цяпер украінцы зноў адціскаюць іх», — прааналізаваў украінскую атаку на курскім кірунку Роб Парсанс у эфіры каналу France 24 Роб 6 студзеня.
Рэагуючы на новы ўкраінскі наступ на курскім кірунку, ЗША, Вялікая Брытанія і Эўразьвяз пацьвердзілі сваю падтрымку Ўкраіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Украіна пачала новы штурм у Курскай вобласьці Расеі5 студзеня кіраўнік Цэнтру супрацьдзеяньня дэзынфармацыі Андрэй Каваленка паведаміў, што «расейскія войскі ў Курску былі атакаваныя зь некалькіх кірункаў, што стала для іх нечаканасьцю».
Неўзабаве ў Мінабароны Расеі пацьвердзілі, што ўкраінскія войскі пачалі новы штурм на Куршчыне. У той жа час Андрэй Ярмак, кіраўнік Офісу прэзыдэнта Ўкраіны, паведаміў пра «добрыя навіны» з Курскай вобласьці і што Расея «атрымлівае па заслугах».
Узброеныя сілы Ўкраіны пачалі апэрацыю ў Курскай вобласьці 6 жніўня 2024 году і занялі больш за адну тысячу квадратных кілямэтраў. Расейская армія пры дапамозе войскаў КНДР змагла вярнуць частку тэрыторыі.
У лістападзе 2024-га агенцтва Reuters з спасылкай на крыніцу ў кіраўніцтве Генэральнага штабу Ўкраіны паведаміла, што Ўкраіна ў выніку расейскай контратакі страціла больш за 40% тэрыторыі ў Курскай вобласьці. Паводле крыніцы, Расея сьцягнула ў Курскую вобласьць прыблізна 59 тысяч вайскоўцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Расея наступае, Украіна працягвае супрацьстаяць. Вайна становіцца больш цяжкай для КіеваВайна Расеі супраць Украіны
- А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе на просьбу груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах вобласьцяў. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
- Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, некаторыя яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам. Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб’екты, расейцы пачалі бамбіць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
- 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фатаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяраў масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
- З 24 лютага 2022 году Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый і ў Харкаўскай вобласьці.
- Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якіх Расея не кантралявала.
- 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
- У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
- 17 лістапада 2024 году тагачасны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
- З прыходам да ўлады ў ЗША прэзыдэнта Дональда Трампа рэзка актывізавалася тэма магчымых мірных перамоваў. Улетку 2025 году Дональд Трамп правёў шэраг сустрэчаў, у тым ліку з Уладзімірам Зяленскім і Ўладзімірам Пуціным. Аднак дамовіцца пра мірнае пагадненьне ці прынамсі пра асабістую сустрэчу прэзыдэнтаў Украіны і Расеі не атрымалася. Агулам мірныя перамовы дагэтуль не далі істотных вынікаў.
- 1 чэрвеня 2025 году на Дзень расейскай авіяцыі Ўкраіна правяла маштабную апэрацыю «Павуціньне». Служба бясьпекі Ўкраіны зладзіла ўдары па авіябазах па ўсёй тэрыторыі Расеі, зьнішчыўшы дзясяткі расейскіх вайсковых самалётаў. Дакладна невядома, адкуль кіраваліся гэтыя дроны і ці выкарыстоўвалі яны штучны інтэлект для нацэльваньня на расейскія самалёты. Паводле ўкраінскага боку, дахі грузавікоў, дзе хаваліся дроны, адчынялі дыстанцыйна, каб дазволіць квадракоптэрам узьлятаць.
- З пачатку 2024 году па цяперашні час украінскія дроны пашкодзілі мноства расейскіх нафаперапрацоўчых заводаў, што прывяло да істотнага скарачэньня вытворчасьці нафтапрадуктаў у Расеі.
- Лінія фронту ва Украіне на працягу 2025 і на пачатку 2026 году заставалася адносна стабільнай. Пры гэтым расейскія войскі павольна прасоўваліся на асобных участках. З кастрычніка 2025 па сакавік 2026 году Расея захапіла каля 1833 км². На пачатку 2026 году ўкраінскія сілы правялі шэраг удалых контратак. У канцы красавіка 2026 году ўпершыню за доўгі час Ўкраіна адваявала больш тэрыторыі, чым страціла.
Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.