«Мы зьнішчылі тысячы тэрарыстаў, уключаючы самога Насралу, пераемніка Насралы і пераемніка яго пераемніка. Сёньня „Хэзбала“ слабейшая, чым была цягам многіх гадоў», — паведаміў Нэтаньягу.
Гаворачы аб пераемніку Насралы, Нэтаньягу меў на ўвазе Гашэма Сафі ад-Дына — аб яго сьмерці ў выніку авіяўдару па бункеры на поўдні Бейрута паведаміла Al Arabiya 5 кастрычніка. Прэм’ер Ізраілю не ўдакладніў імя загінулага «пераемніка пераемніка» Насралы.
Лідэр «Хэзбалы» загінуў пры ўдары па падземным цэнтральным штабе групоўкі ў Бэйруце вечарам 27 верасьня. Усяго, паводле Міністэрства аховы здароўя Лібану, прынамсі 2036 чалавек былі забітыя і 9535 параненыя ў Лібане з пачатку вайны Ізраілю і ХАМАС у кастрычніку мінулага году. Статыстыка ведамства не вылучае цывільных і камбатантаў.
ХАМАС прызнаны тэрарыстычнай групоўкай у ЗША і Эўразьвязе. «Хэзбалу» ЗША адносяць да тэрарыстычных арганізацыяў, а ЭЗ унёс у чорны сьпіс яе ўзброенае крыло, але не палітычную партыю. Партыя «Хэзбала» мае месцы ў лібанскім парлямэнце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ізраіль упершыню ўдарыў па Трыпалі на поўначы Лібану, загінуў адзін зь лідэраў ваеннага крыла ХАМАСГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ізраіль ліквідаваў лідэра «Хэзбалы» Хасана Насралу. Ён быў забіты ў выніку ўдараў у Лібане 27 верасьня