Міністар замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі ў інтэрвію польскаму тэлеканалу TVN24 пракамэнтаваў сытуацыю на мяжы зь Беларусьсю.
Паводле Сікроскага, падчас перамоваў у Эўрапейскім зьвязе абмяркоўваецца пазыцыя віцэ-прэзыдэнта Эўрапейскай камісіі для прадстаўніка Польшчы.
Таксама Сікорскі заявіў, што Польшча разглядае магчымасьць закрыцьця ўсіх памежных пераходаў зь Беларусьсю. «Мы вывучаем, ці шкодна гэта для эканомікі», — сказаў ён.
«Улічваючы дзеяньні Беларусі, мы разглядаем магчымасьць закрыцьця ўсіх пагранічных пераходаў. Цяпер мы высьвятляем, ці шкодна гэта для эканомікі. Фіны закрылі памежныя пераходы з Расеяй, і праблемы спыніліся», — заявіў Сікорскі.
«Гэта хлусьня, што міграцыйны пакт прымушае нас прымаць мігрантаў», — таксама сказаў польскі міністар.
Рада Эўразьвязу ў сярэдзіне траўня ухваліла міграцыйны пакт. Прадстаўнікі Польшчы прагаласавалі супраць пастаноў, якія ўключаюць, між іншым, так званы мэханізм добраахвотнай салідарнасьці.
Раней сёньня стала вядома, што прэзыдэнт Польшчы падчас візыту ў Кітай 22 — 26 чэрвеня зьбіраецца абмеркаваць са старшынём КНР Сі Цзінпінем міграцыйны крызіс на мяжы зь Беларусьсю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Анджэй Дуда заявіў, што абмяркуе зь Сі Цзіньпінам «гібрыдную атаку Беларусі на польскую мяжу»