«Белавія» запусьціць яшчэ адзін рэйс у Туркмэністан

Аэрапорт у Туркмэнбашы

Новы рэйс будзе ўведзены ў расклад са жніўня.

З 12 жніўня па 2 верасьня «Белавія» будзе выконваць рэйсы ў Туркмэністан ня толькі па аўторках, але і па панядзелках.

Расклад новага рэйсу:

  • вылет зь Менску — у 19:40, прылёт у Туркмэнбашы — у 1:50;
  • вылет з Туркмэнбашы — у 2:50, прыбыцьцё ў Менск — у 5:10.

Час, паказаны ў раскладзе — мясцовы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Southwind Airlines скасаваў палётную праграму Менск — Стамбул
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці бясьпечна лятаць самалётамі «Белавія» пасьля ўводу санкцый? Расказваюць былыя супрацоўнікі кампаніі