Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Southwind Airlines скасаваў палётную праграму Менск — Стамбул


Самалёт кампаніі Southwind Airlines. Ілюстрацыйнае фота
Самалёт кампаніі Southwind Airlines. Ілюстрацыйнае фота

Зьмены ўведзеныя з 1 красавіка. Прычынай стала забарона на палёты над тэрыторыяй Эўразьвязу.

Авіякампанія Southwind Airlines скасавала палётную праграму Менск — Стамбул з 1 красавіка. Пра гэта праінфармавала сваіх партнэраў-турагентаў кампанія Pegas Touristik Belarus, піша Рэспубліканскі саюз турапэратараў (РСТА).

«Інфармуем аб скасаваньні палётнай праграмы Менск — Стамбул з 1 красавіка авіякампаніі „Паўднёвы Вецер“. Усе зарэзэрваваныя заяўкі з вылетам 30 сакавіка і далей будуць ануляваныя», — паведаміў апэратар.

Як заявілі ў Pegas Touristik, усіх турыстаў вывезуць, арганізацыйныя пытаньні ў цяперашні час вырашаюцца. Частка турыстаў пакінула Стамбул, частку яшчэ вывозяць. Усім турыстам забясьпечылі пражываньне і харчаваньне. Вываз турыстаў ажыцьцяўляецца рознымі авіякампаніямі, у тым ліку «Белавія», AZUR air, «Аэрафлёт» і іншымі.

Авіякампаніі Southwind Airlines забаранілі лятаць над ЭЗ. Ад гэтага самалёт, што днём 30 сакавіка вылецеў зь Менску ў Стамбул, зьмяніў траекторыю палёту.

За авіякампаніяй Southwind Airlines стаіць уладальнік расейскага турапэратара Pegas Touristik — Рамазан Акпынар, а сам флёт авіякампаніі першапачаткова складаўся з самалётаў расейскай авіякампаніі Nordwind Airlines.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG