Хроніка перасьледу 19 красавіка: на Гомельшчыне за падпіскі затрымалі чатырох чалавек; у Фаніпалі затрымалі ўдзельніцу пратэстаў

Затрыманьне ў Горадні. Архіўнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

У Гомельскай вобласьці сілавікі затрымалі як мінімум чатырох чалавек. Відэа зь імі апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы.

Як піша «Вясна», сьцьвярджаецца, што людзей затрымалі нібыта за падпіскі на так званыя «экстрэмісцкія» рэсурсы.

Паводле інфармацыі «Медиазоны», сярод іх Уладзімер Кузьміч і Андрэй Петрашэнка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 18 красавіка: берасьцейца затрымалі за ўдзел у пратэстах 2020-га; завочна судзяць прадпрымальніка з Паставаў

У Фаніпалі затрымалі 22-гадовую дзяўчыну за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе

Пра гэта паведамляе Сьледчы камітэт. Затрыманай інкрымінаваны арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак»).

Ведамства таксама паведамляе, што агулам за ўдзел у акцыях пратэсту ў Фаніпалі былі затрыманыя 54 чалавекі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 15 красавіка: затрымалі братоў, якія сыгналілі падчас пратэстаў-2020; дырэктара «ФілТБ» двойчы судзілі за «экстрэмізм»

Сілавікі знайшлі ў менчука ў ноўтбуку відэа з пратэстаў. За гэта яго асудзілі на 2,5 года «хатняй хіміі»

У судзе Савецкага раёну Менску 7 сакавіка асудзілі Вадзіма Асаёнка паводле ч. 1 арт. 342 КК («арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзелу іх»). Судзьдзя Аляксандар Якунчыхін прызначыў Вадзіму 2 гады і 6 месяцаў абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія».).
Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэставай акцыі ў Менску ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Ён цалкам прызнаў віну.
Менчука апазналі па відэазапісах з Маршу. Іх знайшлі ў ноўтбуку, які вынялі ў Асаёнка падчас вобшуку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 11 красавіка: затрымалі дырэктара агенцтва нерухомасьці і кіроўцу пагрузчыка; прадпрымальніка судзяць за абразу Лукашэнкі