Ад пускавых установак да пункту кіраваньня СПА. У выведцы Ўкраіны расказалі пра зьнішчанае ў Джанкоі узбраеньне Расеі

Вайсковы аэрадром у Джанкоі. Архіўнае фота

У Міністэрстве абароны Расеі страты не камэнтавалі. Прызначаная Расеяй адміністрацыя Крыму паведамляла толькі аб перакрыцьці 17 красавіка аднаго ўчастку дарогі ад Джанкою да сяла Пабеднае. Рух аднавілі толькі на раніцу 18 красавіка.

У Галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны паведамілі, што ў выніку спэцыяльнай апэрацыі на вайсковым аэрадроме ў Джанкоі ў анэксаваным Расеяй Крыме зьнішчылі або крытычна пашкодзілі чатыры пускавыя ўстаноўкі зэнітных ракетных комплексаў С-400 і тры радыёлякацыйныя станцыі.

«Колькасьць аб’ектаў, у якія пацэлілі або якія зьнішчылі, і колькасьць стратаў сярод асабовага складу расейскай акупацыйнай арміі ўдакладняецца», — адзначаецца ў паведамленьні ўкраінскай вайсковай выведкі.

Паводле выведкі, сярод такіх аб’ектаў таксама пункт кіраваньня сродкамі супрацьпаветранай абароны і апаратура сачэньня за паветранай прасторай «Фундамэнт-М».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Джанкоі адбыліся выбухі каля вайсковага аэрадрома, узьнік пажар

Раніцай 17 красавіка відавочцы паведамілі пра выбухі ў раёне вайсковага аэрадрома ў Джанкоі ў анэксаваным Крыме, дзе базуюцца ўдарныя верталёты Расеі. У самім горадзе і побач разьмешчаны яшчэ шэраг вайсковых аб’ектаў і чыгуначны вузел, які выкарыстоўваюць расейскія вайскоўцы.

Паводле мясцовых жыхароў, адразу некалькі гучных выбухаў былі чуваць каля 4-й гадзіны раніцы паводле мясцовага часу, першы — прыкладна ў 3:40. Пасьля гэтага, паводле відавочцаў, у раёне вайсковага аэрадрома пачаўся пажар.

У Міністэрстве абароны Расеі гэтыя страты не камэнтавалі. Прызначаная Расеяй адміністрацыя Крыму паведамляла толькі аб перакрыцьці 17 красавіка аднаго ўчастку дарогі ад Джанкою да сяла Пабеднае, які прапаноўвалі аб’яжджаць іншымі шляхамі. Рух аднавілі толькі на раніцу 18 красавіка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Reuters: Расея здолела аднавіць працу часткі атакаваных украінскімі дронамі НПЗ