КДБ прызнаў Беларускі фонд мэдычнай салідарнасьці «экстрэмісцкім фармаваньнем»

Фотакаляж. Лідзія Тарасенка зь Беларускага фонду мэдычнай салідарнасьці.

Беларускі фонд мэдычнай салідарнасьці, які быў створаны ў 2020 годзе для дапамогі мэдыкам, што пацярпелі ад рэпрэсій, прызнаны «экстрэмісцкім фармаваньнем».

Такое рашэньне прыняў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі 8 красавіка, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

У ведамстве заявілі, што ў пералік «экстрэмісцкіх фармаваньняў» уключылі і «польскае структурнае падразьдзяленьне „Белыя халаты“». Паводле зьвестак КДБ, з фондам зьвязаныя Лідзія Тарасенка, Станіслаў Салавей і Андрэй Ткачоў.

Фонд дапамагае звольненым і рэпрэсаваным з палітычных матываў мэдыкам, а таксама тым лекарам і іншым мэдычным працаўнікам, якія атрымалі штрафы і суткі адміністрацыйнага арышту.

Таксама гэтая арганізацыя аказвае падтрымку ў атрыманьні юрыдычнай дапамогі, аплачвае паслугі адвакатаў па крымінальных справах, падтрымлівае сем’і рэпрэсаваных і арыштаваных мэдыкаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэдыцына ў руінах: Вайна, рэпрэсіі, неаказаньне дапамогі за кратамі, эміграцыя, легалізацыя
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто і як дапамагае палітзьняволеным беларусам і іх родным. Гайд па асноўных арганізацыях