Ужо сёньня: Дзень памяці Сяргея Палуяна і Гая Пікарда

Гай Пікарда, фэстываль «Магутны Божа», Магілёў, 1993 год

Падзеі 20 красавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У гэты дзень

1906 — Пятроўшчынскі паказ, адна зь першых пастановак на беларускай мове, якая адбылася ў былым маёнтку Пятроўшчына. Арганізатары Бурбіс, Уласаў, Кукель і інш. Была пастаўлена камэдыя Крапіўніцкага „Па рэвізіі“. Прысутнічала больш за 300 гледачоў.

1923 — Вацлаў Ластоўскі падаў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра БНР.

Вацлаў Ластоўскі

1972 — Амэрыканскі пілятаваны касьмічны карабель «Апалён-16» сеў на Месяц.

Нябачны зь Зямлі бок Месяца, сфатаграфаваны з карабля «Апалён-16»

1986 — у Менску «афганцы» учынілі пагром Гуканьня вясны, якое ладзіла беларуская моладзь.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Майстроўня», «Талака», «Тутэйшыя», часопіс «Бурачок» і марш у Курапаты. Нацыянальны рух у Беларусі напярэдадні распаду СССР

У гэты дзень нарадзіліся

570 — Мухамад, прарок, аўтар Карану, заснавальнік ісламу.

1660 — Крыштап Станіслаў Завіша, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, староста менскі і браслаўскі, пісьменьнік, мэмуарыст, пахаваны ў Менску.

1758 — Язафат Iгнацi Булгак, экзарх уніяцкай царквы, да ўласнае сьмерці змагаўся супраць забароны Уніі расейскімі ўладамі.

1770 — Джэймз Кук адкрыў Новы Паўднёвы Ўэльс (паўднёвы ўсход Аўстраліі).

1808 — Напалеон ІІІ, францускі імпэратар (1852–1871), пляменьнік Напалеона I.

Напалеон ІІІ


1834 — Іосіф Жылінскі, геадэзіст, мэліяратар.

1889 — Антоні Дулінец, каталіцкі сьвятар, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху.

1900 — Адольф Клімовіч, грамадзкі дзяяч, журналіст, выдавец, вязень ГУЛАГу.

Адольф Клімовіч

1935 — Уладзімер Лятун, скульптар, аўтар эскізу мэдаля Францішка Скарыны.

1944 — Яўген Лецка, беларускі празаік, крытык, перакладчык.

Яўген Лецка

1957 — Людка Сільнова, беларуская паэтка.

Людка Сільнова

1966 — Эдуард Дубянецкі, гісторык, культуроляг, паэт, эсэіст.

Эдуард Дубянецкі

У памяці

1910 — Сяргей Палуян, беларускі публіцыст, празаік, літаратуразнавец (скончыў жыцьцё самагубствам).

1985 — Чарльз Фрэнсіс Рыхтэр, амэрыканскі фізык, які распрацаваў шкалу для ацэнкі моцы землятрусаў.

2007 — Гай Пікарда, ангельска-францускі адвакат і музыказнаўца, дасьледчык беларускай культуры.

Гай Пікарда

2015 — Марыя Лукашук, філёляг, пэдагог, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.

Васіль Быкаў і Марыя Лукашук

2019 — Уладзімер Русак, тэоляг, дасьледнік рэпрэсій супраць духавенства.