Супраць праўнучкі савецкага лётчыка Чкалава завялі крымінальную справу за нэгатыўныя выказваньні пра расейскае войска

Расейскія сілавікі. Ілюстрацыйнае фота

Дар'я Багданава нэгатыўна выказвалася пра расейскае войска, якое напала на Ўкраіну, і ў падтрымку ўкраінскіх салдат.

Супраць праўнучкі знакамітага савецкага лётчыка Валерыя Чкалава Дар'і Багданавай завялі крымінальную справу аб публічных закліках да ажыцьцяўленьня тэрарыстычнай дзейнасьці, пішуць ТАСС і Baza.

Па зьвестках агенцтва, нагодай сталі пасты Багданавай у сацсетках з нэгатыўнымі выказваньнямі пра расейскае войска, а таксама інтэрвію ўкраінскаму каналу, дзе яна заяўляла, што па Маскве трэба нанесьці ядзерны ўдар.

Baza паведамляе, што справу завялі пасьля дэбатаў Багданавай з журналістам Алегам Кашыным, якога Мін'юст Расеі прызнаў іншаагентам, дзе яны абмяркоўвалі данаты УСУ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін падпісаў закон аб канфіскацыі маёмасьці за «фэйкі пра расейскую армію»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экспэртаў Лявіева і Накі, якія расказваюць пра вайну супраць Украіны, у Расеі завочна асудзілі на 11 гадоў калёніі