У Беларусі за татуіроўкі затрымалі бацьку і сына. Відэа зь імі зьявілася ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў, блізкіх да сілавікоў.
На відэа сілавікоў — хлопец з татуіроўкай у выглядзе абрэвіятуры «A.C.A.B» (что значыць «All Cops Are Bastards» — «Усе копы — вырадкі» — рэд.) кажа, што зрабіў яе ў 16 гадоў і што «зьвядзе татуіроўку ў бліжэйшыя тэрміны».
Бацька хлопца паказвае на відэа татуіроўку з гербам «Пагоня» і кажа, што зрабіў яе восем гадоў таму і таксама абяцае, што «будзе прыбіраць яе».
Абрэвіятура «A.C.A.B» ёсьць у сьпісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Беларусі яшчэ з 2018 году, а вось герб «Пагоня» там ня значыцца і ніколі ня значыўся. Відаць, увага сілавікоў да беларускага гістарычнага герба зьвязаная з тым, што пасьля 2020 году сілавікі лічаць яго пратэставым сымбалем.
У апошнім часам беларусаў усё часьцей затрымліваюць за «пратэставыям татуіроўкі і патрабуюць іх замаляваць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі прымусілі дваіх беларусаў выправіць татуіроўкі з апазыцыйнай сымболікай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ГУБАЗіК прымусіў беларуса зьвесьці татуіроўку з цытатай Янкі Купалы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я не магу гаварыць ротам, дык няхай маё цела пра гэта крычыць». Новы праект аб пратэставых тату беларусаў