У сюжэце дзяржаўнага тэлеканалу гаворыцца, што затрыманьні пачаліся ў Пінску, Берасьці і Баранавічах, у іх удзельнічаў спэцатрад «Шторм». Сярод затрыманых, якіх паказалі ў эфіры, — Аляксандар Вайцешык з Баранавічаў, Алесь Рамановіч зь Пінску, Віталь Чопік зь Берасьця.
28 сакавіка зьявілася інфармацыя, што супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі некалькі чалавек у Берасьці, Баранавічах і Пінску, якія наведвалі судовыя паседжаньні. Паведамлялі, што на аднаго з затрыманых завялі крымінальную справу за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці». Напэўна, гаворка ідзе пра Віталя Чопіка. Дзеяньням іншых затрыманых на той момант давалі прававую ацэнку.
Праваабаронцы паведамлялі, што затрыманага ў Берасьці Віталя Чопіка, які хадзіў на палітычныя суды, пасьля затрыманьня вазілі ў шпіталь са сьлядамі моцнага пабіцьця, колер твару Чопіка быў жоўтым (што можа сьведчыць аб пашкоджаньні печані ад біцьця).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы паведамілі пра пабіцьцё затрыманага ў Берасьці валянтэра12 сакавіка Чопіка судзілі за нібыта «непадпарадкаваньне» міліцыянтам. Як вынікае з рашэньня суду, Чопік казаў, што на працягу адной хвіліны адчыніў дзьверы супрацоўнікам ГУБАЗіК для ператрусу — але супрацоўнік сьцьвярджаў, што гучна патрабаваў адчыніць дзьверы цэлых 20 хвілін. Ператрус праводзілі ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 361-1 КК («Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім»).
Аляксандра Вайцешыка 13 сакавіка асудзілі за «непадпарадкаваньне» супрацоўніку міліцыі. У сюжэце дзяржаўнага тэлеканала прагучала, што ён атрымаў пакараньне ў 15 дзён арышту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 3 красавіка: маладэчанца асудзілі на 6 гадоў калёніі за два данаты; затрымалі супрацоўніка «Нафтана»