Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 3 красавіка: маладэчанца асудзілі на 6 гадоў калёніі за два данаты; затрымалі супрацоўніка «Нафтана»


Суд у Менску. Архіўнае фота
Суд у Менску. Архіўнае фота

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Жыхара Маладэчна асудзілі да 6 гадоў калёніі за два данаты

У Менскім абласным судзе 1 красавіка да 6 гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за данаты палку Каліноўскага і BySol асудзілі 57-гадовага Аляксандра Верасовіча. Справу з 19 сакавіка разглядаў судзьдзя Ўладзімер Арэшка, паведамляе «Вясна».

Паводле абвінавачваньня, Аляксандр Верасовіч пераводзіў грашовыя сродкі так званым «экстрэмісцкім фармаваньням»: з дапамогай аплатнай сыстэмы PayPal — на рахунак палка імя Кастуся Каліноўскага і Фонду салідарнасьці BySol.

Пра асуджанага вядома, што ён мае ў Маладэчне невялікі бізнэс, у яго двое дзяцей.

Ініцыятыву Politzek.me прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»

Ініцыятыва Politzek.me прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем», такое рашэньне МУС Беларусі ўхваліла 2 красавіка.

Politzek.me — ініцыятыва расказвае пра палітвязьняў і займаецца падтрымкай іх сем’яў. Яе стварылі Была створана валянтэрамі штаба палітыка, цяпер палітвязьня Віктара Бабарыкі ў 2020 годзе.

Улады Беларусі надаюць грамадзкім арганізацыям і ініцыятывам статус «экстрэмісцкага фармаваньня» для барацьбы з іншадумствам і рэпрэсій.

Сілавікі затрымалі супрацоўніка ААТ «Нафтан»

Як піша «Вясна», на відэа, запісаным сілавікамі, затрыманы супрацоўнік Наваполацкага ААТ «Нафтан» гаворыць, што «быў зарэгістраваны ў экстрэмісцкіх тэлеграм-каналах», пісаў там камэнтары, а таксама нядобра выказваўся аб Мікалаі Карпянкове, намесьніку кіраўніка МУС, вядомым удзелам у рэпрэсіях.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG