Гранічны ўзрост прызыву па мабілізацыі ва Ўкраіне зьнізілі з 27 да 25 гадоў

Украінскі салдат. Архіўнае фота

Адпаведны закон падпісаў украінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў 2 красавіка закон, які зьніжае прызыўны ўзрост з 27 да 25 гадоў.

Гэта пазначана на сайце Вярхоўнай Рады, якая прыняла закон яшчэ год таму. Доўгі час кіраўнік дзяржавы не падпісваў дакумэнт.

Раней ва Ўкраіне падчас ваеннага становішча нельга было прызываць мужчын, якія не служылі ў войску ва ўзросьце 18–27 гадоў.

  • Ва Украіне ад 24 лютага 2022 году, дня поўнамаштабнага ўварваныя Расеі, урад увёў ваеннае становішча. Тады ж абвясьцілі ўсеагульную мабілізацыю. З гэтага моманту Вярхоўная Рада рэгулярна падаўжае тэрміны дзеяньня ваеннага становішча і мабілізацыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Расеі падчас вайны з Украінай павялічылі прызыўны ўзрост да 30 гадоў