У Горадні чыноўніцы правялі агітацыйную імпрэзу. Гэтым разам у Горадзенскім музычным каледжы.
Называлася гэта «открытый диалог на тему проведения электоральной кампании». Да навучэнцаў прыехалі старшыня абласнога Савету дэпутатаў Алена Пасюта і начальніца ўпраўленьня культуры Горадзенскага аблывыканкаму Алена Клімовіч.
Праваабаронцы сьцьвярджаюць, што асаблівасьць сытуацыі ў тым, што абедзьве чыноўніцы ідуць цяпер у дэпутаты абласнога савету.
Як паведамляе «Горадзенская праваабарона», Алена Пасюта хоча заняць дэпутацкае крэсла праз Шчучынскую акругу №57, а Алена Клімовіч – празь Сьвіслацкую выбарчую акругу №24. Як адзначаюць праваабаронцы, улічваючы тое, што дзяржаўная прэса, у тым ліку раённая, актыўна дае інфармацыю пра такія сустрэчы, гэта зьяўляецца выкарыстаньнем чыноўніцамі свайго службовага становішча з мэтай агітацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Праваабаронцы зрабілі высновы, як фармаваліся ўчастковыя выбарчыя камісіі- 25 лютага ўпершыню ў краіне пройдуць абʼяднаныя выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы. На працягу 60 дзён пасьля яго адбудзецца першае паседжаньне «ўсебеларускага народнага сходу» ў новым статусе.
- Назіраць за выбарамі запрошаны прадстаўнікі цэнтарвыбаркамаў краін СНД, Парлямэнцкай асамблеі АДКБ. А Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (БДІПЧ АБСЭ) запрашэньня не атрымала.
- З 1996 году незалежныя назіральнікі не прызналі ніводнай выбарчай кампаніі ў Беларусі транспарэнтнай і адпаведнай стандартам АБСЭ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Конкурс у Палату прадстаўнікоў мінімальны за апошні час — 2,4 чалавека: ЦВК абнародавала вынікі рэгістрацыі кандыдатаў на выбарыГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Беларусі пачынаецца агітацыя да адзінага дня галасаваньня, умовы для яе сталі горшымі