«Для выхаваньня грамадзяніна і патрыёта». У беларускіх школах зьявіцца факультатыў «Мая Айчына»

Ілюстрацыйнае фота. Вучні ідуць у школу

У беларускіх школах увядуць новы факультатыў «Мая Айчына», вынікае з пастановы Міністэрства адукацыі № 326, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 27 студзеня.

Згодна з праграмай факультатыву, яго ўвядуць для школьнікаў 5-7 клясаў. Навучальная праграма разьлічаная на 105 гадзінаў (па 35 гадзінаў у кожным клясе).

Мэтай факультатыўных заняткаў называюць «фармаваньне грамадзянска-патрыятычных якасьцяў асобы падлетка».

Сярод задач — фармаваньне ў вучняў каштоўнаснага стаўленьня да сваёй Радзімы, актыўнай грамадзянскай пазыцыі і інш.

Пасьля факультатыва вучні, сярод іншага павінныя мець уяўленьне пра паняцьці «Радзіма» і «Айчына», «знакі дзяржаўнасьці», ідэалёгію беларускай дзяржавы, яе сацыяльна-эканамічныя дасягненьні, ведаць найбольш важныя гістарычныя падзеі Беларусі і вядомых гістарычных і культурных дзеячаў краіны, культурную і гістарычную спадчыну, традыцыі і звычаі беларускага народа, пра «сям’ю як адзін з галоўных складнікаў грамадзтва» і інш.

Сярод тэмаў факультатыва — «Закон і парадак», «Грамадзянінам быць абавязаны», «Адказнасьць за правапарушэньні», «Нормы жыцьця ў грамадзтве» і інш.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Усе за ўсімі сочаць». Як за год зьмянілася беларуская адукацыя

Апошнім часам рэжым Лукашэнкі актыўна ўзяўся за «патрыятычнае выхаваньне» дзяцей: у школах увялі пасаду адмысловага вайскова-патрыятычнага выхавальніка, для дзяцей ствараюць вайскова-патрыятычныя клюбы і вайскова-патрыятычныя клясы.

Дашкольныя навучальныя ўстановы таксама актыўна займаюцца «патрыятычным выхаваньнем» дзяцей: праводзяць сустрэчы дзяцей з праваслаўнымі сьвятарамі і водзяць іх у цэрквы, ладзяць «патрыятычныя мерапрыемствы», у тым ліку з удзелам БРСМ, міліцыі, АМАПу, пракурорскіх работнікаў і вайскоўцаў.

У апошнія гады ў беларускіх школах ужо увялі\анансавалі хуткае ўвядзеньне факультатываў

  • па сямейных каштоўнасьцях,
  • пра гісторыю і духоўныя каштоўнасьці «Сьвятыні роднага краю» і «Духоўная спадчына Беларусі»,
  • факультатыў «Асновы праваслаўнай культуры»,
  • факультатыў «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму»,
  • факультатыў на ангельскай мове «Вайсковы пераклад», на якім, сярод іншага, вучняў навучаць дапытваць палонных,
  • факультатыўныя заняткі «Гуляем у хакей» і інш.

Згодна з новай рэдакцыяй Кодэксу аб адукацыі, у школ зьявілася магчымасьць праводзіць факультатывы ў школах у суботу (раней такая магчымасьць была толькі для вучняў старэйшых клясаў).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У школах Беларусі зьявіцца факультатыў па сямейных каштоўнасьцях

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Беларусі ў школьную праграму ўвялі факультатывы пра гісторыю і духоўныя каштоўнасьці

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Што кажуць настаўнікі пра магчымасьць замены астраноміі на «Асновы праваслаўнай культуры»?

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Мінус 11 школаў і адзін унівэрсытэт. Што зьмянілася ў адукацыі за год. У лічбах

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Факультатывам рэлігійна-канфэсійнай прыналежнасьці ня месца ў школе», — пэдагог

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Беларусі для школьнікаў ствараюць факультатыў вайсковага перакладу, каб умець дапытваць палонных

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У школах увядуць факультатыўныя заняткі па хакеі. Каб «умелі самастойна думаць»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Патрыятычнае выхаваньне маладых кадраў і іх замацаваньне на месцах». Лукашэнка зацвердзіў Канцэпцыю дзяржаўнай кадравай палітыкі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Праваслаўе, міліцыя, «вайсковы патрыятызм». Чым і як тлумяць галовы беларускім дзецям

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Улады не ўключылі беларускіх герояў мінуўшчыны ў факультатыў пра «мараль і патрыятызм»