Ранкам абстралялі Данецк. Акупацыйныя ўлады гораду кажуць пра 13 ахвяр

У акупаваным Данецку, архіўнае фота

Абстрэлу зазнаў адзін зь мікрараёнаў акупаванага гораду на ўсходзе Ўкраіны.

13 чалавек загінулі пасьля абстрэлаў у Данецку ранкам 21 студзеня. Яшчэ 10 чалавек пацярпелі, напісаў кіраўнік так званай «ДНР» Дзяніс Пушылін.

Ранкам адбыўся абстрэл тэрыторыі рынку ў данецкім мікрараёне Тэкстыльнік.

«Рынак зазнаў нападу ў нядзелю, калі там найбольш шматлюдна», — гаворыцца ў паведамленьні Пушыліна, распаўсюджаным у нядзелю яго прэс-службай.

Данецк з 2014 году знаходзіцца фактычна пад кіраўніцтвам расейскай акупацыйнай адміністрацыі, якая ўтварыла на акупаваных тэрыторыях «Данецкую народную рэспубліку», непрызнаную ў сьвеце.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Сахашчык сам удзельнічае ў баявых апэрацыях». Баец з новай дэсантнай роты беларусаў расказаў, чым яны займаюцца на Данбасе

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Баі працягваюцца». Ва Ўкраіне абвяргаюць заявы Шайгу аб поўным узяцьці Мар’інкі ў Данецкай вобласьці