Расея нанесла ракетны ўдар па гатэлі ў Харкаве, дзе знаходзіліся журналісты з Турэччыны

Наступствы расейскіх абстрэлаў у Харкаве 2 студзеня 2024 году

У ноч на 11 студзеня Расея абстраляла з артылерыі яшчэ 15 населеных пунктаў Харкаўскай вобласьці і Харкаў. Сама меней 14 чалавек атрымалі раненьні і адзін загінуў.

Расея позна ўвечары 10 студзеня нанесла ракетны ўдар па Харкаве, пацярпелі 12 чалавек, адзін зь іх у цяжкім стане.

Як паведаміў кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінягубаў, расейцы абстралялі абласны цэнтар з боку Белгарада з зэнітна-ракетных комплексаў С-300.

«Пашкоджаны гатэль. Адна ракета трапіла ў зямлю каля фасаду, другая — у дах з далейшым частковым разбурэньнем задняй часткі гатэлю», — паведаміў кіраўнік абласной улады.

З 12 пацярпелых дваіх шпіталізавалі: 35-гадовы мужчына ў цяжкім стане, 71-гадовая жанчына ў стане сярэдняй цяжкасьці.

Мэра Харкава Ігар Церахаў падкрэсьліў, што ў гатэлі не было ніводнага ўкраінскага вайскоўца. «Тым былі 30 цывільных, зь якіх 11 параненыя расейскімі ракетамі. Сярод пацярпелых і турэцкія журналісты», — удакладніў ён.

У ноч на 11 студзеня Расея абстраляла з артылерыі яшчэ 15 населеных пунктаў Харкаўскай вобласьці — сама меней два чалавекі атрымалі раненьні і адзін загінуў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Крывы Рог, Дніпро, Запарожжа і Харкаў. Ад выбуху перакулілася маршрутка, дзясяткі пацярпелых ад ракетных удараў Расеі