Лукашэнка падпісаў закон пра ўзнагароды. Там вызначана, як можна ўзнагароджваць прапагандыстаў і яго самога

Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка ўхваліў зьмены ў закон «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».

На афіцыйным сайце Лукашэнкі паведамляецца, што дакумэнтам, сярод іншага, «рэалізуюцца паўнамоцтвы Ўсебеларускага народнага сходу ў частцы ўзнагароджаньня прэзыдэнта Беларусі дзяржаўнымі ўзнагародамі, а таксама ініцыяваньня ўзнагароджаньня іншых асобаў».

Для «падвышэньня аўтарытэту дзейнасьці прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі законам засноўваецца новая дзяржаўная ўзнагарода — ганаровае званьне „Заслужаны работнік сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь“».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Царская нявестка. Што азначае ўзнагароджаньне жонкі Дзьмітрыя Лукашэнкі адмысловай прэміяй Аляксандра Лукашэнкі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маленькі бронзавы Лукашэнка. Пра тое, што застанецца ў памяці, калі дыктатура ператворыцца ў руіны