Украінская авіяцыя, праўдападобна, зьнішчыла вялікі дэсантны карабель расейцаў у Крыме

Удар па Феадосіі. Фота з сацыяльных сетак

Анэксаваны Расеяй Крым зноў зазнаў удар з паветра.

Як расейскія, так і ўкраінскія крыніцы паведамілі пра выбухі, пажар, а потым другі, больш магутны выбух у порце Феадосіі.

«А флёту ў Расеі становіцца ўсё менш і менш! Гэтым разам за флягманам Чарнаморскага флёту РФ — крэйсэрам „Масква“ ідзе вялікі дэсантны карабель „Новачаркаск“», — напісаў у сваім канале кіраўнік Паветраных сіл Украіны генэрал-лейтэнант Мікола Аляшчук і прыклаў відэа.

Выбухі пацьвердзіў і кіраўнік расейскай адміністрацыі Крыму Сяргей Аксёнаў.

Феадосія знаходзіцца на паўднёвым усходзе захопленага Расеяй Крымскага паўвострава. Раней пасьля сэрыі ўкраінскіх нападаў на Севастопаль некаторыя караблі Чарнаморскага флёту Расеі перабазаваліся ў феадасійскі порт.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Расея заявіла пра ўкраінскую атаку дронамі на акупаваны Крым

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ва Ўкраіну вярнулася скіфскае золата, за якое Расея судзілася пасьля анэксіі Крыму