У Кіеве пачалі дэмантаваць помнік камандзіру Чырвонай арміі Мікалаю Шчорсу

Помнік Мікалаю Шчорсу ў Кіеве, архіўнае фота

У Кіеве раніцай 9 сьнежня пачалі дэмантаваць помнік камандзіру Чырвонай арміі Мікалаю Шчорсу на бульвары Тараса Шаўчэнкі. Перад пачаткам дэмантажу з манумэнта быў зьняты ахоўны статус.

Помнік будзе захоўвацца ў Дзяржаўным музэі авіяцыі Ўкраіны імя Антонава.

  • Помнік Мікалаю Шчорсу быў устаноўлены ў 1954 годзе да 300-годзьдзя Пераяслаўскай рады, па выніках якой Украіна стала часткай Расеі. Мікалай Шчорс быў афіцэрам Рускай імпэратарскай арміі, але падчас Грамадзянскай вайны стаў камандаваць дывізіяй Чырвонай арміі. Загінуў у жніўні 1919 году ў баях супраць Галіцкай арміі Ўкраінскай Народнай Рэспублікі.
  • Пасьля пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіне мяняюць назвы населеных пунктаў, вуліц, сквэраў і паркаў, а таксама прыбіраюць помнікі і мэмарыяльныя дошкі, зьвязаныя з Расеяй або Савецкім Саюзам. У сакавіку Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла закон, які забараняе даваць геаграфічным аб'ектам назвы, зьвязаныя з Расеяй.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Кіеве дэмантавалі помнік Пушкіну. ВІДЭА

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Кіеве дэмантавалі помнік савецкаму пісьменьніку Мікалаю Астроўскаму, які нарадзіўся на Валыні

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Зяленскі падпісаў закон пра забарону геаграфічных назваў, зьвязаных з Расеяй

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Кіеве перайменавалі арку Дружбы народаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Што ва Ўкраіне робяць з дэмантаванымі помнікамі Леніну