У менскім Доме дружбы прайшоў круглы стол салідарнасьці з палестынскім народам, заўважыў тэлеграм-канал «МотолькоПомоги». Сярод удзельнікаў былі студэнты Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту і філіялу Расейскага дзяржаўнага сацыяльнага ўнівэрсытэту.
Вечарына ў гонар Дня салідарнасьці з народам Палестыны ў Менску. Фота: філіял Расейскага дзяржаўнага сацыяльнага ўнівэрсытэту ў Менску
У залі былі тры партрэты — Аляксандра Лукашэнкі, прэзыдэнта Палестыны Махмуда Абаса і першага старшыні Палестынскай нацыянальнай адміністрацыі Ясіра Арафата.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
ЗША і ААН заклікалі Ізраіль абараняць цывільнае насельніцтва ГазыУ БДЭУ расказалі, што іх студэнты прачыталі вершы «Палестына, я з табой» і «Ліст ізраільскаму салдату». Кнігу зь перакладамі палестынскіх паэтаў на беларускую мову выдалі некалькі гадоў таму.
У філіяле РГСУ паведамілі, што на імпрэзе выступалі дыпляматы, дзеячы навукі і культуры. «Выступоўцы выказалі падтрымку палестынскаму народу ў барацьбе за незалежнасьць», — расказалі ў філіяле ВНУ.
Акцыі салідарнасьці з народам Палестыны штогод праводзіць «Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі». Кіраўніком таварыства «Беларусь — Палестына» ёсьць экс-міністар культуры і рэктар Рэспубліканскага інстытуту вышэйшай школы пры БДУ Юры Бондар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Камала Гарыс расказала, як Злучаныя Штаты бачаць пасьляваенную будучыню Газы