Ад выбуху загінуў памочнік украінскага галоўнакамандуючага Залужнага

Валеры Залужны

У сябе дома пад Кіевам загінуў Генадзь Часьцякоў, памочнік галонакамандуючага Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Валерыя Залужнага.

Пра гэта паведаміла «Ўкраінская праўда» са спасылкай на сьпікера МУС Украіны і самога Залужнага. Паведамляецца, што на дзень народзінаў Часьцякова ў адным з падарункаў спрацавала выбуховае прыстасаваньне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны назваў 5 прыярытэтаў у вайне з Расеяй
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уладзімір Зяленскі заявіў, што перамоваў з Расеяй і перадачы ёй тэрыторый ня будзе. Што ён сказаў яшчэ