Расея атакавала Адэсу адначасова дронамі і ракетамі. Ёсьць ахвяры

Ліквідацыя наступстваў расейскага ракетнага ўдару. Адэса, архіўнае фота

Уначы па цэнтры Адэсы быў нанесены ракетны ўдар.

Расея нанесла ракетны ўдар па цэнтры Адэсы і па закансэрваванай прамысловай забудове, пашкоджаньні атрымалі і жылыя дамы.

Як паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Алег Кіпер, раненьні атрымалі 8 чалавек, пяцёра зь іх шпіталізавалі з аскепкавымі раненьнямі.

Акрамя таго, пацярпеў будынак Мастацкага музэю, які зьяўляецца аб’ектам культурнай спадчыны UNESCO і якому сёньня спаўняецца 124 гады.

«У будынку пашкоджаны сьцены, выбіты некаторыя шыбы. Праводзяцца работы па абсьледаваньні і фіксацыі пашкоджаньня дзяжурнага аб’екту ў зоне сусьветнай спадчыны UNESCO», — растлумачыў ён.

Адэская абласная пракуратура завяла крымінальную справу па факце парушэньня законаў і звычаяў вядзеньня вайны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Калі абстрэльвалі Адэсу, успамінаў 9 жніўня». Былы галоўны лекар менскага шпіталя Ачарэтні пра працу пад бамбёжкамі і Беларусь пасьля вайны

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Украіна пацьвердзіла паражэньне расейскага карабля ў Керчы