Ужо сёньня: дзень народзінаў Яўгеніі Пфляўмбаўм

Яўгенія Пфляўмбаўм і Якуб Колас, 1948 год.

Падзеі 1 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1 лістапада 1937 году ў Курапатах НКВД расстраляў 11 біскупаў і сьвятароў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

Таксама ў гэты дзень

1755 — Лісабонскі землятрус, у выніку якога загінулі каля 60 тысячаў чалавек.

1800—у Вашынгтоне скончылася будаўніцтва Белага дома, афіцыйнай рэзыдэнцыі прэзыдэнта ЗША.

Белы дом

1987 — у Купалаўскім сквэры ў Менску прайшло адзначэньне Дзядоў, арганізаванае аб’яднаньнямі «Тутэйшыя» і «Талака», дзе ўпершыню шырока заявілі пра рэпрэсіі ў БССР.

Анатоль Сыс на Дзядах у сквэры Янкі Купалы ў Менску, 1 лістапада 1987

1992 — у Менску адбыўся першы (устаноўчы) сойм Згуртаваньня беларускай шляхты. Быў прыняты статут і выбрана кіраўніцтва арганізацыі. Старшынём ЗБШ стаў доктар гістарычных навук Анатоль Грыцкевіч.

1993 — уступіла ў сілу Маастрыхцкая дамова, якая паклала пачатак Эўрапейскаму Зьвязу.

У гэты дзень нарадзіліся

1868 — Дзьмітры Даўгяла, беларускі археограф і гісторык.

1873 — Іван Замоцін, беларускі літаратуразнавец.

1890 — Глеб Бонч-Асмалоўскі, антраполяг, археоляг, этнограф, прафэсар, доктар гістарычных навук. Сын «чорнаперадзельцаў» Анатоля і Варвары Бонч-Асмалоўскіх.

1895 — Уладзімер Крыловіч, актор, адзін з заснавальнікаў беларускага тэатру. Заслужаны артыст Беларусі (1931).

1908 — Яўгенія Пфляўмбаўм, паэтка й перакладчыца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Загадка жыцьця і творчасьці Яўгеніі Пфляўмбаўм. Размова зь літаратуразнаўцай Аксанай Данільчык

1912 — Янка Золак, беларускі паэт, пэдагог, грамадзкі дзяяч, выдавец на эміграцыі ў ЗША.

1915 — Міхась Кавыль, беларускі паэт, пэдагог, грамадзкі дзяяч у замежжы.

Выданьне паэзіі Міхася Кавыля

1933 — Вячаслаў Адамчык, беларускі пісьменьнік.

Вячаслаў Адамчык

У памяці

1888 — Мікалай Перавальскі (Пржавальскі), расейскі географ і вандроўнік беларускага паходжаньня.

Мікалай Пржавальскі

1893 — Ян Матэйка, польскі мастак.

Люблінская унія. Ян Матэйка

1971 — Міхаіл Ром, савецкі рэжысэр і сцэнарыст.

1972 — Эзра Паўнд, амэрыканскі паэт.

Эзра Паўнд

1984 — Пётра Сергіевіч, беларускі жывапісец і графік, мастак-манумэнталіст.

Пётра Сергіевіч. Валер Урублеўскі і Кастусь Каліноўскі робяць агляд паўстанцаў.