Праект рэзалюцыі ад ЗША ня быў прыняты з прычыны адмоўнага галасаваньня пастаянных членаў Рады Бясьпекі Кітаю і Расеі. Дзесяць чальцоў Рады прагаласавалі за праект рэзалюцыі, тры — супраць (Кітай, Расея і ААЭ), двое ўстрымаліся (Бразылія і Мазамбік).
Другі праект рэзалюцыі, унесены Расеяй, ня быў прыняты, бо не набраў дастатковай колькасьці галасоў у падтрымку. Чатыры члены Рады прагаласавалі за (Кітай, Габон, Расея і ААЭ), два — супраць (Вялікая Брытанія і ЗША), дзевяць — устрымаліся (Альбанія, Бразылія, Эквадор, Францыя, Гана, Японія, Мальта, Мазамбік, Швайцарыя).
Каб прыняць рэзалюцыю, яе павінны падтрымаць ня менш за дзевяць чальцоў Рады Бясьпекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Расеі ўхвалілі закон, які скасаваў неабходнасьць інфармаваньня кіраўніцтва Рады Эўропы аб увядзеньні ваеннага становішчаРэзалюцыі з аналягічнымі фармулёўкамі заклікалі б да «гуманітарнага спыненьня агню» або «гуманітарнай паўзы», каб забясьпечыць бясьпечную дастаўку дапамогі цывільным асобам.
Абодва праекты асуджаюць тэрарыстычныя напады ХАМАС на мірных жыхароў Ізраілю 7 кастрычніка і заклікаюць да дзеяньняў у вырашэньні гуманітарнага крызісу ў сэктары Газа, дзе паліва для лякарняў і іншых важных службаў павінна скончыцца на працягу некалькіх гадзін, згодна з агенцтвамі ААН, якія працуюць на месцы.
Асноўныя адрозьненьні ў тэксьце ўключалі канкрэтнае згадваньне ў прапанове, якую падтрымліваюць ЗША, аб неад’емным праве дзяржаў на самаабарону, і заклік у прапанове пад кіраўніцтвам Расеі да неадкладнага скасаваньня ізраільскімі сіламі загаду аб эвакуацыі цывільных асоб на поўдзень Газы.
Прэс-служба ААН падкрэсьлівае, што праекты рэзалюцый не адлюстроўваюць афіцыйнай пазыцыі Рады Бясьпекі з 15 сяброў, пакуль яны ня будуць прынятыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Эрдаган адмяніў паездку ў Ізраіль і назваў баевікоў ХАМАС «вызваліцелямі»