ХАМАС вызваліў дзьвюх ізраільскіх закладніц

Вызваленьне закладніц

Тэрарыстычная палестынская арганізацыя вызвалілі дзьвюх ізраільскіх жанчын, бо ЗША параілі Ізраілю адкласьці наземную апэрацыю, каб дазволіць перамовы аб палонных і закладніках.

ХАМАС 23 кастрычніка вызваліў дзьвюх пажылых ізраільскіх жанчын, узятых у закладніцы ў сэктары Газа, паколькі Злучаныя Штаты выказвалі ўсё большую занепакоенасьць тым, што эскаляцыя вайны паміж Ізраілем і ХАМАС выкліча больш шырокі канфлікт у рэгіёне, уключаючы напады на амэрыканскія войскі.

Колькасьць загінулых у сэктары Газа імкліва ўзрасла, калі Ізраіль нарасьціў інтэнсіўнасьць авіяўдараў. Злучаныя Штаты параілі Ізраілю адкласьці наземную апэрацыю, каб даць час для перамоваў аб вызваленьні дадатковых закладнікаў, узятых ХАМАС падчас яго жорсткага ўварваньня на тэрыторыю Ізраілю паўмесяца таму.

Трэці невялікі канвой дапамогі з Эгіпту ўвайшоў у Газу, дзе ў насельніцтва 2,3 мільёна чалавек не хапае ежы, вады і лекаў пад закрытай мяжой Ізраіля. Паколькі Ізраіль па-ранейшаму забараняе ўвоз паліва, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый заявіла, што разьмеркаваньне дапамогі спыніцца празь некалькі дзён, калі больш ня будзе магчымасьці запраўляць грузавікі ў Газе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ізраіль атакаваў мячэць на Заходнім беразе Ярдану, заявіўшы, што адтуль плянавалася тэрарыстычная атака

Шпіталі, наводненыя пастаянным патокам параненых, змагаюцца за тое, каб падтрымліваць працу генэратараў, якія забясьпечваюць выратавальнае мэдыцынскае абсталяваньне і інкубатары для неданошаных дзяцей.

Дзьвюх вызваленых закладніц, 85-гадовую Ёхэвэд Ліўшыц і 79-гадовую Нурыт Купэр, вывезьлі з Газы на пераходзе Рафах у Эгіпет, дзе іх пасадзілі ў машыны хуткай дапамогі, вынікае з кадраў, паказаных эгіпецкай тэлевізіяй. Дзьве жанчыны разам са сваімі мужамі былі выкрадзеныя з дамоў у кібуцы Нір-Оз каля мяжы з Газай 7 кастрычніка. Іхных мужоў, якім 83 і 84 гады адпаведна, не адпусьцілі.

Дачка Ліўшыца Шарон, мастачка і навуковец, якая жыве ў Лёндане, раней сказала журналістам, што яе бацькі былі мірнымі актывістамі, а яе бацька езьдзіў на мяжу з Газай, каб даставіць палестынцаў ва ўсходні Ерусалім для лячэньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Міністар абароны Ізраілю заявіў, што апэрацыя ў сэктары Газа можа працягвацца некалькі месяцаў

ХАМАС і іншыя баевікі захапілі каля 220 чалавек, у тым ліку непацьверджаную колькасьць іншаземцаў і асобаў з двайным грамадзянствам.

23 кастрычніка ХАМАС апублікаваў відэазапіс, на якім баевікі даюць напоі і ежу жанчынам і трымаюць іх за рукі, калі вядуць да супрацоўнікаў Чырвонага Крыжа.