Міністар абароны Ізраілю Яаў Галянт заявіў, што маючы адбыцца наземны наступ Ізраілю ў сэктары Газа можа доўжыцца тры месяцы, але ён стане апошнім, калі Ізраілю ўдасца зьнішчыць тэрарыстычную групоўку ХАМАС, піша The Times of Israel.
«Гэта павінен быць апошні манэўр у Газе, пасьля яго ня будзе ХАМАС. Гэта зойме месяц, два месяцы, тры месяцы, але ўрэшце ХАМАСу ня будзе».
Міністар таксама заявіў, што, «перш чым праціўнік сустрэне бранятэхніку і пяхоту, ён сустрэне бомбы ВПС».
«У мяне склалася ўражаньне, што вы ўмееце рабіць дакладна і вельмі эфэктыўна, як гэта ўжо даказана», — дадаў Галянт, звяртаючыся да афіцэраў ЦАХАЛу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Вайна Ізраіль — ХАМАС: кіраўнік Пэнтагону сказаў, у якім выпадку ЗША гатовыя дзейнічаць. Ізраільскі танк выпадкова абстраляў эгіпецкі постУ той жа час Ізраіль пацьвердзіў, што ў нядзелю дазволіў чарговы ўвоз гуманітарнай дапамогі ў сэктар Газа праз Эгіпет на просьбу адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна.
«На просьбу адміністрацыі ЗША і ў адпаведнасьці з указаньнямі палітычнага эшалёну гуманітарная дапамога ад ААН, якая зьмяшчае толькі ваду, прадукты харчаваньня і мэдыцынскае абсталяваньне, была дастаўлена ў паўднёвую частку сэктару Газа праз КПП Рафах у Эгіпце», — гаворыцца ў паведамленьні Каардынатара дзейнасьці ўраду на тэрыторыях (COGAT).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
15-ы дзень вайны ў Ізраілі: адкрыўся пераход паміж Газай і Эгіптам, наземная апэрацыя Ізраілю адкладаецца