«Калі нейкая краіна ці групоўка імкнецца пашырыць гэты канфлікт (...), то мая парада: ня варта спрабаваць рабіць гэта», – сказаў ён у эфіры ABC News.
«У нас ёсьць права абараняцца, і мы без ваганьняў будзем рабіць гэта ў выпадку неабходнасьці», — адзначыў ён.
Таксама прэм'ер Ізраіля Біньямін Нэтаньягу перасьцярог лібанскую групоўку «Хэзбала» ад уступленьня ў вайну. Паводле яго, калі групоўка прыме такое рашэньне, гэта стане сьмяротнай памылкай.
«Мы ўдарым па іх зь сілай, якую яны ня могуць уявіць», – сказаў Нэтаньягу, падкрэсьліўшы, што наступствы для «Хэзбалы» і Лібану будуць разбуральнымі.
Паводле ізраільскіх вайскоўцаў, за суткі адбылося чатыры перастрэлкі з баевікамі «Хэзбалы».
Калі лібанская групоўка «Хэзбала», якую падтрымлівае Тэгеран, вырашыць адкрыць супраць Ізраіля другі фронт на поўначы краіны, то ЦАХАЛ нанясе магутны ўдар непасрэдна па Іране. Аб гэтым заявіў ізраільскі міністар эканомікі і прамысловасьці Нір Баркат у інтэрвію брытанскай газэце Daily Mail.
Ізраіль, ЗША і яшчэ больш як 30 дзяржаваў прызнаюць «Хэзбалу» тэрарыстычнай арганізацыяй.
У нядзелю армія абароны Ізраіля паведаміла, што яе танк памылкова абстраляў эгіпецкі памежны пост. Ізраіль прынес прабачэньні Эгіпту, інцыдэнт расьсьледуецца. Зьвестак пра ахвяры няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Гісторыя палестынска-ізральскага канфлікту. Тлумачым у 10 пунктахГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ізраіль атакаваў мячэць на Заходнім беразе Ярдану, заявіўшы, што адтуль плянавалася тэрарыстычная атака